.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



SOK - Присоединяйся к нам
| 12.06.2007 |

Дэбютны альбом адной з самых таленавітых альтэрнатыўных камандаў сталіцы. Тым, хто не наведвае клюбныя канцэрты, гэты гурт мог запомніцца жорсткай ды эмацыйнай рэччу «Менск — горад свабоды» зь «Песень свабоды-2». SOK не намагаецца вылучыцца сярод дзясятку камандаў, што працуюць у гэтай плыні.

SOK. Присоединяйся к намХлопцы з дапамогай гард-коравых стандартаў выказваюць сваё стаўленьне да жыцьця, ад якога пры жаданьні можна ўзяць усё. Але гэта не тупое апяваньне алькагалічных прыгодаў ці тое наркатычнага трансу: «Хочаш жыць — спыніся, не ўдыхай!» — заклікаюць хлопцы ў песьні «Какаін». Напоўніцу выхад сваім эмоцыям SOK дае ў ангельскамоўным блёку («Aim» i «SOK»).

Але, калі прыслухацца, пад брутальнай абалонкай можна разгледзець завуаліяваную рамантыку. «Вуліца надзяляе цябе свабодай, хочаш быць такім — заставайся з намі//Там, дзе мы стаім пад промнямі сьвятла, гарадзкое неба матляе сваім сьцягам», — пяецца ў загалоўнай песьні, а перадапошняя кампазыцыя «D&V», не зважаючы на жывёльныя рыкі ў рэфрэне, наагул зараджае станоўчай энэргетыкай.

Нельга не заўважыць, што група досыць прыстойна гучыць і проста створана дзеля выступаў на рознастайных open-air. Для тых, хто не пайшоў у гардэроб у час выступу апошніх «рок-каралёў».

SOK - Присоединяйся к нам, Aist music, 2006

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net