|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Басовішча”: па-за конкурсам едзе Lilith | 14.06.2007 | На “Тузіне Гітоў” скончылася інтэрнэт-галасаваньне, пад час якога наведнікі сайту абіралі аднаго ўдзельніка конкурса “Басовішча-2007”. Пераможцам стаў гурт Lilith. За тыдзень галасаваньня ён набраў 791 голас. Менавітая гэтая каманда без удзелу ў канцэрце “Адборышча” атрымала права ўзяць удзел у конкурснай частцы “Басовішча”. Астатніх ўдзельнікаў абярэ журы пад час адборачных канцэртаў. Сёлета адборачныя канцэрты пройдуць 15 і 16 чэрвеня ў Менску па адрасе вул. Талбухіна, 4. У першы дзень выступіць 10 гуртоў, у другі – 9. Па днёх калектывы разьмеркаваліся наступным чынам:15 чэрвеня - Фляўс і Кляйн, Spitaль, Like a Gossamer, SOK, Спрат, SKA!RB, Unia, Kalmary, Джамбібум, Zig-zag. 16 чэрвеня - Happy three friends, Weeping Twilight, Termin X, COR-SET, Абшар, РоСтра, Заточка, Indra, Ann Core. У якасьці хэд-лайнэраў на канцэртах выступяць колішнія пераможцы “Басовішча”: гурт “Сьцяна” (15 чэрвеня) і :B:N: (16 чэрвеня). На канцэрце сябры журы абяруць 9 гуртоў, якія атрымаюць права ўзяць удзел у конкурснай частцы “Басовішча”. Кожны журовец складзе свой уласны рэйтынг зь дзевяці гуртоў (лепшы калектыў – 9 балаў, горшы – 1). Акрамя таго, у якасьці голасу аднаго сябры журы будуць улічвацца вынікі інтэрнэт-галасаваньня. У выніку абагульненьня рэйтынгаў усіх сябраў журы й будзе складзены канчатковы сьпіс удзельнікаў конкурснай часткі “Басовішча 2007”. “Тузін Гітоў” угару - up |
|
|