.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Басовішча” пройдзе ў тры дні!
| 14.06.2007 |

Адна з галоўны разынак сёлетняга “Басовішча”, якая адрозьніць яго ад папярэдніх фэстаў, – у 2007 годзе яно будзе цягнуцца тры дні. Ад чацьвера (19 ліпеня) да суботы (21 ліпеня) наведнікі “Басовішча” змогуць слухаць музыку, піць піва і адпачываць. “Мы даўно ведалі, што фэстывальных дзён будзе болей, але не было 100% пэўнасьці, таму паведаміць пра гэта вырашылі толькі цяпер”, - кажа старшыня БАСу Радэк Дамброўскі.

"Басовішча 2007"Правядзеньне трэцяга дня “Басовішча” стала магчымым праз тое, што арганізатары знайшлі дадатковага фундатара, які згадзіўся прафінансаваць частку выдаткаў на фэст. “Пакуль мы ня хочам казаць назву гэтай арганізацыі, але хутка ўсе пра гэта дазнаюцца”, - паведаміў “Тузіну Гітоў” Радэк Дамброўскі.

Паводле словаў старшыні БАСу, тое, што сёлета “Басовішча” будзе цягнуцца тры дні, дазволіць выступіць на фэсьце большай колькасьці гуртоў. “Мяркую, што гэта прыемны падарунак для ўсёй публікі “Басовішча”, - кажа Радэк. Паводле ягоных словаў, на сёлетнім “Басовішчы” выступы калектываў ня будуць скончвацца вельмі позна, як гэта было раней. “Здаралася так, што гурты выступалі пад самую раніцу перад заспанымі гледачамі, а гэта ня ўсім падабалася”, - сказаў нам Радэк. Трэба меркаваць, што ўвядзеньне трэцяга дня на “Басовішчы” паўплывае таксама на тое, што ўсе гурты змогуць адыграць заплянаваную праграму. Нагадаем, раней некаторыя калектывы вымушаныя былі сыходзіць са сцэны, адыграўшы ўсяго некалькі песень.

Паводле Радэка Дамброўскага, на “Басовішчы” наведнікаў чакаюць яшчэ некалькі прыемных сюрпрызаў.

"Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net