.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Ляпіс Трубяцкой - Капітал
| 15.06.2007 |

Адзін з доўгачаканых альбомаў ад самай пасьпяховай айчыннай каманды, на якую яшчэ не ўзьнялася рука беларускага чыноўніка. У «Капіталу» музыкі робяць крок да больш жорсткай гітарнай музыкі ды нібы сур'ёзна зьвяртаюцца да тэмы антыглябалізму. Але пры гэтым працягваюць па-дзіцячаму выдурняцца, выказваць шчырую непрыхільнасьць да сыстэмы шоў-бізнэсу і заігрываць з «фарматам».

Ляпіс Трубяцкой. КапиталУ адной зь песень пяецца: «Дзякуй Богу, што я не ў сыстэме», у другой — «Прости меня, котик, не уходи!» Дзіва, але іхны поп-панкаўскі нефармат запатрабаваны. Зайграў бы хто іншы песьню кшталту «Харэ» — ніколі бы ня трапіў у тэле- і радыёэфір. З гэтымі — сытуацыя іншая. Кплівая «Капітал» з прыпевам «У левай руцэ «сьнікерс», у правай — «марс», мой піяр-мэнэджэр — Карл Маркс» сталася гітом яшчэ да выхаду альбому, дзякуючы шалёным ратацыям на радыё і відэароліку з «удзелам» выявы Лукашэнкі.

У альбоме цяжка знайсьці налёт дваровасьці, з дапамогай якога музыкі калісьці здабылі посьпех, ды і Міхалок ужо ня той п'янаваты шансанье з баянам, а харызматычны рок-лідэр з падкачанымі біцэпсамі. У «Ляпісаў» не выходзіць ствараць сумных песень, Міхалок пяе так, нібыта сьмяецца з усяго сьвету. На новым дыску «Ляпісы» перазапісалі беларускамоўную «Рамонкі» — адзін са сваіх асноўных канцэртных нумароў. Варта дадаць, што альбом запісаны пры ўдзеле гукарэжысэра, які працаваў над апошнім дыскам «Океану Ельзи». Выдатная праца з прэтэнзіяй на найлепшы рок-альбом году.

Ляпіс Трубяцкой - Капітал, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net