.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Трыб'ют ND: Нагуаль - Ой да тобайда
| 16.06.2007 |

Для трыб'юту Neuro Dubel гурт "Нагуаль" падрыхтаваў сваю вэрсію песьні "Ой да тобайда" з трэцяга альбому ND "Ромашка". Лідэр "Нагуаль" Леанід Паўлёнак: "За творчасьцю Кульлінковіча сачу ўжо год 13. Абралі менавіта гэтую песьню, бо ў арыгінале яна гучыць досыць манатонна і пакідае вялікую прастору для імправізацыі". У запісу гэтай кампазыцыі "Нагуаль" скарыстала ня толькі флейту, клярнэт і народны барабан, але і сантэхнічную трубу. Прэзэнтацыя вэрсіі "Ой да тобайда" - толькі на ТГ.

Лёня Паўлёнак. НагуальЛеанід Паўлёнак распавядае, што творчасьцю Neuro Dubel ён прасякнуўся недзе ў 1994 годзе: "Тады ў мяне нейкім цудоўным чынам апынулася адна зь першых касэтаў гэтай групы. Вось так, амаль зь дзяцінства, я і прасякнуўся песьнямі Кульлінковіча". "Нагуаль" адразу ж згадзіліся на ўдзел у трыб'юце яшчэ і праз музычную цікавасьць: "Нам самім было прыкольна паглядзець, як загучыць панк-шансон ад "дзюбялей" на нашых інструмэнтах". Леанід апавядае, што гэтую песьню прапанаваў перарабіць іх духавік Віцька: "Яна такая манатонная, там усяго адзін рыф, таму мы палічылі, што сапраўды клясна будзе паімправізаваць на гэтую тэму". У "нагуалеўскай" вэрсіі "Ой да тобайда" зь інструмэнтаў былі скарыстаныя разнастайныя інструмэнты: акром бас-гітары і народнага барабану яшчэ і пайская флейта, клярнэт, цымбалы і нават сантэхнічная труба.

Для трыб'юту "Нагуаль" яшчэ мае падрыхтаваць песьню «Каникулы с Чиччолиной».

Нагуаль - Ой да тобайда
Калі ласка, з парадкам спампоўваньня песьняў азнаёмцеся ў разьдзеле Mp3.

Сяргей Будкін, ТГ

Фота: Кацярына Безмацерных


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net