.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Песьні Свабоды — 3. Пл. Каліноўскага
| 18.06.2007 |

Трэцяя частка самага папулярнага незалежнага праекту мінулай вясны. На дыску прадстаўленыя песьні, створаныя пад уражаньнем Плошчы. Кожны натхніўся па-свойму: былыя ліцэісты з «Партызанскай школы» зрабілі на свой лад аптымістычную «Freedom» Пола Макартні, рэпэры з «Чырвоным па Белым» раззлавана і бескампрамісна канстатавалі: «Людзі, як жывёлы». Хадановіч, як заўжды, адрэагаваў зь іроніяй: «А ў іх палатках — шпрыцы і порна, а ў іх бутэльках не кефір» — пяе ён на манер «Бэля Чао».

Песьні Свабоды - 3А вось інструмэнтал «Плошча Каліноўскага» Віталя Артыста зь beZ bilet'у гучыць як рэквіем. На складанцы — ня толькі прадстаўнікі розных стылёвых кірункаў, але і розных пакаленьняў. Гуру Вольскі і Кулінковіч тут суседнічаюць з пачаткоўцамі, якія ці ня той вясной-2006 упершыню ўзяліся за інструмэнт. Іх усіх яднае шчырасьць пачуцьцяў і чысьціня памкненьняў. І гэта ня той выпадак, калі трэба прыдзірацца да выканальніцкага ўзроўню і тэхнічных хібаў запісу.

«Песьні Свабоды» — гэта больш, чым звычайны музычны праект. Гэта Маніфэст, напісаны з дапамогай гітараў ды бубнаў, гэта — Крык душы, выяўлены з дапамогай скрыпак ды віялянчэлі. І гэта Вера ў лепшае, выказаная галасамі 24 удзельнікаў складанкі. Выдатна падсумоўвае ўсё выказанае апошні трэк у выкананьні Аляксандра Кулінковіча з праекту «Салідарны зь Беларусьсю»: «Свабоду не аддам ніколі!» Для ўсіх вальнадумных.

Песьні Свабоды — 3. Пл. Каліноўскага, складанка, Volia Music, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net