.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Віртуальныя тэхналёгіі”: “Мы нічога ня кралі!”
| 19.06.2007 |

Адзін з наведнікаў гасьцёўні “Тузіна Гітоў”, вядучы праграмы "Новая зямля" на радыё Unistar Віктар Сямашка, зьвярнуў увагу на тое, што песьня “На памяць аба мне” гурта “Віртуальныя тэхналёгіі” надта падобная да музычнай тэмы аўтарства кампазытара Яўгена Глебава зь фільму “Дзікае паляваньне караля Стаха”. Пазьней гэтая ж мэлёдыя выкарыстоўвалася ў балеце “Маленькі прынц”. Праглядзеўшы “Дзікае паляваньне…” рэдакцыя пераканалася ў рацыі наведніка гасьцёўні. “Тузін Гітоў” зьвязаўся з адным з удзельнікаў магілёўскіх “Віртуальных тэхналёгіяў” Алясандрам Бураковым для таго, каб высьветліць, ці наўмысным быў гэты плягіят.

Віртуальныя тэхналёгііВедаючы, што па вервызнаньні Аляксандар Буракоў пратэстант (а гэтая кафэсыя пільна прытрымліваецца таго, што напісана ў Бібліі), “Тузін Гітоў” вырашыў пацікавіцца ў музыкі “Віртуальных тэхналёгіяў”, ці гаворыць Сьвятое Пісаньне хоць нешта пра плягіят.

- Не, нічога адносна гэтага я ў Бібліі не сустракаў. А да чаго гэтае пытаньне?

- Ды вось, пераслухалі мы вашую апошнюю песьню…

- Ой, і што? (сьмяецца)

- Ды надта яна паподная на…

- На што? (сьмяецца)

- Ну вы ж ведаеце, на што яна падобная…

- Ну так, яна падобная на тое, што напісаў Глебаў да “Дзікага паляваньня караля Стаха”.

- То бок вы гэта наўмысна зрабілі. А як жа запаведзь “Не скрадзі”?

- Ніхто нічога ня краў! Гэта не плягіят! Яўген Глебаў даўно памёр, таму гэта клясыка і яе можа выкарыстоўваць кожны ахвочы. Да таго ж, гэта незацяганая клясыка. Палепей за “Купалінку”, “Цячэ вада ў ярок” ці “Калінку-малінку”. Гурту Neuro Dubel ніхто ж нічога ня кажа, што яны кавалкі народных мэлёдый выкарыстоўваюць!

- А вы самі ўжо нічога прыдумаць ня можаце?

- Ды мы самі ўсё прыдумалі! Проста ўзялі кавалачак тэмы ад Глебава. Мы нават вам ў тэксьце-прэзэнтацыі паведамлялі, што выкарысталі адну даволі вядомую мэлёдыю.

- Нешта папулярна стала ў Магілёве музыку красьці. Спачатку “Заточка”, цяпер вы. Я не зьдзіўлюся, калі хутка Tav.Mauzer…

- Калі Tav.Mauzer штосьці ў кагосьці скрадзе, то я расцалую Янку і нарэшце скажу, што ён хоць раз у жыцьці зрабіў нешта вартае.

Гутарыў Аляксей Мінчонак, "Тузін Гітоў"

Фота: nestor.minsk.by/mg


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: