.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Atlantica - Urbanoid
| 22.06.2007 |

Другі поўнафарматны альбом ад самага пасьпяховага ангельскамоўнага поп-праекту зь Беларусі. Адаслаўшы другога вакаліста рэклямаваць “Velcom”, прадусары запрасілі двух новых удзельнікаў, у выніку чаго “Atlantica” перастала нагадваць “Modern Talking”. Іх альбом гучыць досыць прыстойна. Апакаліптычны пачатак пераходзіць у цудоўную гітарную баляду “Flowers” (грае Сяргей Анцішын), за якой ідзе загалоўная “Urbanoid” з прэтэнзіяй на ўзорны электра-поп.

Atlantica. UrbanoidЯны зусім не глядзяць у бок Расеі, аўтарытэты для іх, відаць па ўсім, Дэвід Боўі пачатку 80-х, Kraftwerk, піянэр тэхна DJ Bobo і, натуральна, “дэпэшы”. Менавіта ўплывы гэтых выканаўцаў у песьнях “Atlantica” найбольш адчувальны.

Звычайна, калі беларускія поп-артысы бяруцца за стварэньне ангельскамоўных гітоў, выходзіць зусім ужо ніякавата: “беларускасьць” выдаюць найперш пустыя безгустоўныя аранжыроўкі. “Atlantica” пазыцыянуе сябе па-за заімшэлай беларускай эстрадай і ўсімі сілам намагаецца паказаць сваю “эўрапейскасьць” (цікава, што зводзілі матэрыял на ангельскай студыі). Няхай не заўжды атрымліваецца – шэраваты голас вакаліста і тупаваты біт у некаторых трэках надта ўжо напружваюць, але ёсьць і цікавыя прыдумкі (як француская вэрсія “Alpha et Omega”). “Atlantica” выконвае поп-музыку для заможных і адукаваных, але не для сьвядомых і прасунутых.

Atlantica - Urbanoid, West Records, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net