.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



beZ bileta - Кино
| 25.06.2007 |

Адна з самых яркіх беларускіх камандаў пачатку новага стагодзьдзя канчаткова пазбавілася фольк-рокавага налёту і паклала ў кут прымочку для электрагітары, каб запісаць ціхенькі поп-альбом. Раней “beZ bileta” прыцягвалі сваёй непрадказальнасьцю, але зьвязана гэта было хутчэй з пастаяннымі зьменамі ў складзе каманды. Сёньня “beZ bileta” – гэта цалкам расейскамоўны поп-рок праект, стыль якога вызначае песьня з гэтага дыску пад назвай “Такія павольныя”: альбом - цягучы, настрой – лірычны, песьні пранізаныя “трагічнымі” клявішнымі.

beZ bileta. КиноЗрэшты, не паўсюль пяецца пра дажджы, сны, мары і аватары. У “Песьні Артыста” Віталік іранізуе зь сябе: “за апошнія поўгады нефігова апапсеў, калі такую фігню запеў”. Фігня – не фігня, але песьні гэтыя – на рэдкага аматара. Яны на першы погляд немудрагелістыя, але пры гэтым перапоўненыя вобразамі, які ня кожны здольны ўспрыняць. Вам, да прыкладу, падабаецца такая “мантра”: “Я - ромашка, я - ромашка, порвалась моя тельняшка”? У “Кіно” сумяшчаюцца два пачаткі Віталіка – абыякавага да ўсяго блазна і тонкага лірыка, які здольны напісаць сапраўдную пачуцьцёвую песьню (“Месца для цябе” якраз з такіх). Некаторыя творы сапраўды можа скарыстаць для музычнага аздабленьня якога студэнцкага сэрыялу. Ад астатніх беларускіх поп-рок праектаў “beZ bileta” розьніць большая тэкставая заглыбленасьць – штампаў і агульшчыны ў іх значна меней. У літоўцаў – Мамантовас, у расейцаў – Барзоў, а ў нас няхай будзе – Віталік Артыст.

beZ bileta - Кино, West Records, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net