.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Партызанская школа. Супольны музычны праект
| 16.02.2006 |

Былых ліцэістаў на новым альбоме не пазнаць. Іх трэці дыск “Партызанская школа” – гэта ўжо сапраўды сьпелая музычная праца: насычаны гук гітараў, вострыя тэксты, прафэсыйны запіс. Першая песьня, якая пачынаецца са словаў “Песьні пра каханьне” настройвае на кавэр-лад, але гэтае ўражаньне падманвае: ліцэісты не перайгрываюць банальна здабыткі беларускай і сусьветнай музычнай спадчыны, яны ўносяць туды й сваё. Як прыкладам у песьні "Ваша школа", дзе на фрагмэнтах некалькіх песень “Pink Floyd” i “Franz Ferdinand”, пабудаваны уласны твор, гэткая міні-опэра – прысьвечэньне Роджэру Ўотэрсу. Хадановіч дык наогул скампіляваў музыку з савецкай “Я люблю тебя жизнь» і бітлоўскай “Жоўтай падводнай лодкі”, дзе галоўны фігурант – бел-чырвона-белы вожык-патрыёт сьмела крочыць у паход.

Партызанская школаАле на галоўную кампіляцыю дыску прэтэндуе “Гэтага магло ня быць” Міколы Тоўсьціка, дзе ліцэісты скарысталі песьні “Крамы”, Rammstein і нават Scatman John і зрабілі гэта даволі смачна з музычнага пункту гледжаньня.
Але галоўныя гіты “Партызанскай школы” – цалкам аўтарскія. Гэта найперш – “Адукацыя” Андрэя Карповіча – моцны рок-гіт з прыпевам “Нас недаадукавалі//Мала кніжак мы чыталі//Нас не перавыхавалі//Не дадалі, што жадалі”. Другі – сёньняшні гонар ліцэістаў – “Не!” – вострасацыяльная й злабадзённая песьня ў гіп-гоп стылістыцы, на якую “ПартШкола” ужо зьняла відэакліп.

Вокладку дыска аздобіў Міхал Анемпадыстаў, запісваў Аляксандар Зайцаў, а зводзіў дыск – Шлёма, што ў суме мусіць гарантаваць пэўную пракмету якасьці й узроўню.

SB

Партызанская школа. Супольны музычны праект, 2006.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net