|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Тузін Гітоў” падводзіць вынікі музычнага сэзону | 25.06.2007 | 20-ты тур галасаваньня будзе апошнім у гэтым музычным сэзоне на “Тузіне Гітоў”. Пасьля яго стартуе выніковы мэгатур. Лепшыя песьні сэзону 2006-2007 будуць вызначаць прадстаўнікі беларускіх лэйблаў і музычных кампаній разам з наведнікамі нашага парталу. У выніку адбору і галасаваньня будзе сфармаваны трэці дыск “Прэм'ер Тузін”. Новы сэзон на ТГ распачнецца пры канцы лета. Чацьверты ў гісторыі ТГ музычны сэзон сканчваецца. Цягам амаль 10 месяцаў наведнікі знаёміліся з апошнімі айчыннымі гітамі. У выніку з 8 верасьня 2006 году па 28 чэрвеня праз ТГ прайшло 69 песень розных кірункаў, якія лучыць між сабой хіба толькі беларуская мова. Сёлета адабраць лепшых зь іх было вырашана даручыць экспэртнай радзе, якая складаецца з прадстаўнікоў вядучых лэйблаў і музычных кампаній Беларусі (плюс адзін голас непасрэдна ад ТГ). Гэткім чынам, свае улюбёныя “Тузіны” назавуць:Уладзімер Максімкаў (Vigma) Віктар Гольцаў (Go-records) Віталь Супрановіч (БМА-груп) Вячаслаў Гулевіч (Новая музычная кампанія) Мікола Сапуноў (West Records) Cяргей Будкін (рэдактар ТГ) Усе названыя экспэртамі песьні трапяць у выніковы тур. Далей за справу возьмуцца наведнікі парталу, якія і вызначаць найлепшых. ТГ угару - up |
|
|