|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
N.R.M. - 06 | 27.06.2007 | Новы альбом галоўных беларускіх рок-герояў, які зьявіўся пасьля пяцігадовага маўчаньня. Гэты дыск варта паслухаць хоць бы дзеля адной песьні – “Менск і Мінск”. Вольскі – майстра кранальных балядаў. Недзе раз на пяць год яму ўдаецца напісаць ня проста песьню-крычалку, а сапраўдны рок-гімн, які можа скарыць кожнага, у незалежнасьці ад узросту і музычных прыхільнасьцяў. “Менск” выдатна ўпісваецца ў лягічны шэраг: “Бывай” – “Паветраны шар” – “Маё пакаленьне”. Гэтым дыскам N.R.M. нібы падсумоўвае сваю 13-гадовую кар'еру. “Ніколі” адсылае нас да “Дому культуры”, “Сталінград” да “Трох чарапахаў”, “Свабоды глыток” да “Пашпарту”, а “Гімн рок-н-рольшчыка” наогул да “мроеўскіх” часоў. Песьня пра бел-чырвона-белую лодку сымбалізуе апошні па часе этап разьвіцьця, калі няпроста вызначыць – N.R.M. гэта, ZET, ці то “Крамбамбуля”. Пры гэтым у кожнай другой песьні сустракаем музычнае самацытаваньне, што ня можа ня сьведчыць пра крызыс у гурце. Некаторыя песьні падаюцца надта ўжо выскактанымі з пальца. У адрозьненьні ад пералічаных ранейшых альбомаў – гэты не адбудаваны канцэптуальна: “06” проста выглядае на складанку песень апошніх год розных па настроі, адрозных па тэматыцы. У адной песьні Вольскі раве: “Пайшоў на фіг, сука”, у другой хор дзетак выводзіць: “Мама, тата, я люблю неба, сонца і зямлю”. З сюрпрызаў альбому – нарэшце далі засьпяваць аўтару шматлікіх “энэрэмаўскіх” гітоў – бубначу Алезісу Дземідовічу, які выдаючы на зацятага панка хрыплаватым голасам зацягвае: “Уеду я ў Кітай, у паднябёсны рай”. Жыцьцясьцьвярджальных песень на дыску нямала, але за дзяжурнымі фразамі пра тое, што мы “ўсё роўна пераможам” крыецца нейкая туга. Падаецца, што настрой альбому вызначае якраз не “Гадзючнік”, а “Толькі для цябе”, у якой N.R.M. нібы разьвітваецца са слухачамі.N.R.M. - 06, 2007 SB, ТГ угару - up |
|
|