.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Як трапіць на “be2gether”
| 27.06.2007 |

24-26 жніўня на мяжы Беларусі і Літвы адбудзецца вялікі фэстываль “be2gether” з удзелам трох дзясяткаў камандаў з Эўропы і Амэрыкі. Днямі да сьпісу выступоўцаў далучыліся чатыры каманды. Арганізатары дамовіліся на ўдзел у фэсьце з Morcheeba, Bloodhound Gang і The Young Knives. У фэстывальную праграму быў таксама ўключаны выступ беларусаў з IQ48 (плянуецца, што яны выступяць ў трэці дзень фэстывалю). Арганізатары фэсту праз “Тузін Гітоў” паведамілі, як зручней усяго трапіць у Нарвілішкі беларускім аматарам музыкі.

Be2Gether. НарвілішкіДаезд на фэстываль было вырашана ладзіць сумесна зь менскімі турагенцыямі. Менавіта там можна замовіць, як тур на фэстываль, так і проста набыць квіток на фэст. Кошт літоўскай візы – 5 эўра (для дзяцей да 16 год – бясплатна). Для афармленьня візы трэба прадаставіць пашпарт з дазволам на выезд. Тэрмін яго дзеяньня мусіць быць ня менш за тры месяцы пасьля даты заканчэньня туру. Для грамадзянаў Расеі, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі віза каштуе 35 эўра. У агенцыю неабходна прадставіць:

- адно каляровае фота 3,5х4,5 (твар буйным плянам, здымак мусіць быць зроблены ў апошні год).
- для дзяцей, якія едуць з адным з бацькоў – ксэракопія натарыяльна зацьверджанага дазволу ад бацькоў.
- страхоўка ў залежнасьці ад колькасьці дзён (два дні – 1 даляр, тры дні – 2 даляры). Яе можна аформіць у самой агенцыі.

Арганізатары “be2gether” папярэджваюць, што дакумэнты для афармленьня візы пажадана прыносіць за паўтары тыдні да пачатку фэстывалю, г.зн. да 15-16 жніўня 2007 году.

Зьвяртацца можна ў наступныя турагенцыі:
Белфрэш (вул. К. Маркса, 16-8, тэл.: +375 (17) 206-65-98, 289-12-07, 206-53-23)
Бі-Тур (пр-т Незалежнасьці, 11/2 (г-ца "Мінск"), офіс 207, тэл.: +375 (17) 209-92-31, 209-92-82, 209-91-81)
Блакітная птушка (вул. Ленінградзкая, 5, оф. 32, тэл.: +375 (17) 211-03-54, 227-65-32, 206-62-43)
Мангуст-Тур (вул. Караля 20, тэл.: +375 (17) 222-09-05, 200-05-62, 213-29-50)
Сані Трэвэл (пр-т Незалежнасьці, 36, тэл.: +375 (17) 210-44-95, 210-44-42, 210-01-23)

Мапа месца ды фэстывальнай пляцоўкі - http://myspace.com/be2getherfestival

Інфармацыйны партнэр фэстывалю – "Тузін Гітоў"

ТГ

Фота: www.b2g.lt


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net