|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Суб’ектыўны Тузін” ад Віталя Супрановіча | 02.07.2007 | Свой тузін назваў кіраўнік лэйблу БМА-груп Віталь Супрановіч. Экспэрт зважае на тое, што ягоны сьпіс даволі суб'ектыўны: “Падаецца, што тое, што ты спрадусаваў – найбольш вартае ўвагі”, - зазначае ён. Усе песьні, названыя Віталём Супрановічам, трапляюць у выніковы тур на ТГ, які пачнецца ўжо на гэтым тыдні. Беларуская музыка сапраўды разьвіваецца. Гэта бачна хаця б з той разнастайнасьці песьняў, што прайшлі ў гэтым сэзоне на “Тузіне Гітоў”. Я намагаюся адсочваць усе без выключэньня беларускамоўныя навінкі, аднак у працэсе азнаямленьня з усімі песьнямі сэзону адкрыў для сябе колькі новых імёнаў. Наогул жа выдаўцу цяжка быць аб'ектыўным, бо здаецца, што тое, што ты спрадусаваў адзінае вартае ўвагі. Таму мой сьпіс з 12 песень досыць суб'ектыўны… Але як атрымалася…Band A - Рэвалюцыя Беланогая Тацьцяна - Дзеці неба Чырвоным па Белым - Непераможныя Голая Манашка - Павязаны s.d.m. - Сагрэйце краіну Шалкевіч Віктар - Горад Tav.Mauzer - Калыханка Ur'ia - А ў нас сёньня Віталь Артыст - Плошча Каліноўскага Зьмяя - СССР Znich - Беларусь zygimont VAZA - Не глядзі… Віталь Супрановіч, для ТГ угару - up |
|
|