|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Якасны Тузін” ад Мікалая Сапунова | 04.07.2007 | Лепшыя песьні на сваю думку з усіх удзельнікаў музычнага сэзону на ТГ назваў мэнэджэр беларускага каталёгу кампаніі West Records. На яго меркаваньне гэты музычны сэзон атрымаўся слабейшым за мінулыя: “Хацелася бы, каб музыкі больш увагі надзялялі таму, што яны займаюцца музыкай, а значыць, што прадукт іх мусіць быць прыгожым з усіх бакоў: і песьні, і тэксты, і аранжыроўка. Простая прышпільнасьць саміх песень мяне не асабліва ўражвае”. Бан Жвiрба "Малпы"Харлi "Добрыя людзi" Indiga "Бяжы са мной" IQ48 "Схаванае сэрца" Алесь Камоцкi "Лета" Крамбамбуля "З Новым годам!" Krok "Навальніца" Штрих-кот "Вечар" Троiца "Ведзьма" UltraВожык "Крынiца цяпла" Usplёsk "Siстэма" Зьмiцер Вайцюшкевіч "Мора" Мне падаецца, што агулам у гэтым сэзоне на ТГ цікавага было менш, чым раней. Калі ўлічыць маё не самае ўважлівае стаўленьне да праекту. Sorry :). Па-ранейшаму хацелася бы, каб музыкі больш увагі надзялялі таму, што яны займаюцца музыкай, а значыць, што прадукт іх мусіць быць прыгожым з усіх бакоў: і песьні, і тэксты, і аранжыроўка. Простая прышпільнасьць саміх песень, а такіх прадстаўлена шмат, мяне не асабліва ўражвае. Мабыць, што мне, як слухачу-назіральніку ня мусіць быць надта цікава, якім чынам музыкі будуць якасна запісваць свае творы. Аднак, хацелася бы болей якасных трэкаў. У выніку ў лідэрах ходзяць адны і тыя ж людзі:). Асабліва хацелася бы адзначыць гурт Usplёsk. Прывязіце іх у Менск, зрабіце ласку:). Мікалай Сапуноў, для ТГ Фота: stopka.livejournal.com угару - up |
|
|