.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Чортаў Тузін” ад Віктара Гольцава
| 04.07.2007 |

Кіраўнік гомельскага лэйблу Go-Records Віктар Гольцаў вызначыўся з сваім “тузінам” песень. Праўда ў яго “тузін” атрымаўся чортавым: “Спачатку даволі проста адабраць з усіх песень з два дзясяткі, а вось ужо з абраных вылучыць тузін – цяжэй. У параўнаньні зь мінулымі гадамі асаблівага прарыва ўсё ж не адбылося, але і тэндэнцыя да разьвіцьця адзназначна захоўваецца”.

Віктар ГольцаўАдыс Абэба - Каханая
Aura - Ноччу на купальле
Band A - Рэвалюцыя
Camerata - Агонь да нябёсаў
Чырвоным па Белым - Хвіліна цішыні
Город 312 - Вясна
Indiga - Бяжы са мной
Крама – Лёс арла
Крамбамбуля – Таварыш Маўзэр
N.R.M. - Менск і Мінск
PitBull - Маю надзею
UltraВожык - Крыніца цяпла
Zet - Love Story


Пры першым праслухоўваньні ўсіх 69 песень было даволі проста адабраць зь іх з два дзясяткі, а вось ужо з абраных вылучыць тузін – цяжэй. Урэшце атрымаўся “чортаў тузін”.

Спадзяюся, што мая суб'ектыўныя ацэнка выявіцца максымальна блізкай да аб'ектыўнага меркаваньня. Што датычыць “абраных”, то магу сказаць, што ў параўнаньні зь мінулымі гадамі асаблівага прарыва ўсё ж не адбылося, але і тэндэнцыя да разьвіцьця адзназначна захоўваецца. Асабліва парадавалі пазытыўнымі кампазыцыямі “Адыс Абэба”, “Aura”, “Город 312”. Нічога новага ў глябальным маштабе, але па-беларуску слухаць прыемна. Цалкам пасуе, каб папулярызаваць мову сярод масаў. У кампазыцыях “Indiga” і “Крамы” асаблівай гітовасьці не заўважана, але якасьць выкананьня і харызма галасоў вакалістаў адзназначна замінаюць пераключыцца на наступны трэк. Спадабалася крыху пэсымістычна-лірычная “Рэвалюцыя” ад Band A , прыкольна-іранічная “Крыніца цяпла” ад UltraВожыка і панура-дэпрысіўная “Хвіліна цішыні” ад “Чырвоным па Белым”. PitBull – някепская інтэрпрэтацыя “клясыкі” мэталу. Датычна N.R.M., “Крамбамбулі” і “Camerata” – калектывы з тых, якія фармуюць меркаваньне пра музычны густ нацыі (натуральна, што разам з “Крамай”, “Тройцай” і да т.п.), і ў кожным гіт-парадзе мусяць удзельнічаць хаця бы зь меркаваньняў падтрыманьня планкі на высокім узроўні.

Віктар Гольцаў, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net