|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Арыгінальны Тузін» ад Уладзімера Максімкава | 06.07.2007 | Свой тузін назваў Уладзімер Максімкаў, музычны прадусар кампаніі “Vigma” і кіраўнік музычнага агенцтва свайго імя. На яго думку ўдзельнікі ТГ, найперш рок-выканаўцы робяць тое ж, за што бэсьцяць айчынную папсу: “Падавалася бы, што ўсё мусіць быць наадварот: тая музыка, якая ня мае выхаду на шырокую публіку, мелася бы актыўна разьвівацца, бо гэта чыстая творчасьць, не абцяжараная нічым. Але выйшла зусім ня так – у пераважнай большасьці песень не адчуваецца сьвежасьці і арыгінальнасьці. Асноўная думка, якая прыйшла да мяне пасьля праслухоўваньня ўсіх песень з гіт-параду “Тузін Гітоў” гэта тое, што ня надта шмат выбітных на самой справе твораў робяць нашы рок-музыкі. Падавалася бы, што ўсё мусіць быць наадварот: тая музыка, якая ня мае выхаду на шырокую публіку, мелася бы актыўна разьвівацца, бо гэта чыстая творчасьць, не абцяжараная нічым. Але выйшла зусім ня так – у пераважнай большасьці песень не адчуваецца сьвежасьці і арыгінальнасьці. Тое, за што бэсьцяць беларускую папсу, прысутнічае і ў айчыннай рок-музыцы. Тут таксама паўсюджна зьлізаныя клішэ – з расейскіх і заходніх выканаўцаў і зусім мала свайго. Я намагаўся абраць з усіх песень тыя, дзе арыгінальнасьць і прафэсыйнасьць падыходу адчуваецца. Па-за канкурэнцыяй тут Вольскі, як з N.R.M., так і з Крамбамбуляй. Спадзяюся, што ў будучым сэзоне сапраўды будзе з каго абіраць.Адыс Абэба - Каханая :B:N: - Дажджамi Бан-Жвiрба - Малпы Camerata - Агонь да нябёсау Город 312 - Вясна Харлi - Добрыя людзi IQ48 - Схаванае сэрца Крамбамбуля - Таварыш маўзэр N.R.M. - Менск i Мiнск Троiца - Ведзьма Uria - А ў нас сёньня Зьміцер Вайцюшкевiч – Мора Уладзімір Максімкаў, для ТГ угару - up |
|
|