.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Сьвежы Тузін” ад Вячаслава Гулевіча
| 06.07.2007 |

Кіраўнік “Новай музычнай кампаніі” Вячаслаў Гулевіч шукаў ў песьнях “Тузіна Гітоў” – “сьвежачка”. У выніку ў яго дваннацку трапілі такія розныя выканаўцы, як Андрэй Бананаў, Анжаліка Агурбаш, :B:N: і Camerata: “Песьні Тузіна падаліся мне надта наўпроставымі. Слухаеш – і нічога не вытыркаецца амаль. Але набралося колькі сапраўды вартасных трэкаў”.

Тузін ГітоўХарлі – Добрыя людзі
ZET – Love Story
Pete-Paff – Cok-cok-cok
Крамбамбуля – З Новым годам
:B:N: – Дажджамі
Андрэй Бананаў – Дзень
Camerata - Агонь да нябёсаў
IQ48 – Cхаванае сэрца
Крама – Неба – лёс арла
Тройца – Ведзьма
Агурбаш Анжаліка – Вянок
Зьміцер Вайцюшкевіч – Мора


Увесь матэрыял, што быў прадстаўлены на ТГ, падаўся мне надта наўпроставым. Слухаеш – і нічога не вытаркаецца амаль. Выканаўцы, асабліва маладыя, карыстаюцца аднымі і тымі ж ідэямі і на выхадзе анічога выбітнага ў іх не атрымліваецца. Зачапіў адразу трэк Андрэя Бананава “Дзень”. Калі паслухаў – адразу зразумеў, што гэта ёсьць той самы “сьвежачок”. Астатнія абраныя кампазыцыі – гэта імёны і пад сумнеў, канечне, іх творчасьць не паставіш. Зьвярнуў увагу на колькі вартых поп-трэкаў. Хацеў вылучыць яшчэ Тарыэла Майсурадзэ і Якава Навуменку, але спыніўся на “Вянку” Анжалікі Агурбаш. Хто скажа, што гэта кепская песьня?

Вячаслаў Гулевіч, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net