|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Пэрспэктыўны Тузін” ад Сяргея Будкіна | 07.07.2007 | Тузін лепшых песень сэзону назваў рэдактар ТГ Сяргей Будкін. Ён зважае ўвагу на тое, што шмат якія выдатныя трэкі засталіся па-за ўвагаю: “Прыходзіцца канстатаваць, што аўдыторыя чарту – надта ўжо кансэрватыўная. Галасуюць не за песьні, а за імёны. Зь іншага боку – гэты сэзон не падараваў нам асаблівых яскравых адкрыцьцяў. “Голую Манашку”, Vodar Susviet, Termin X – адкрыцьцямі ўжо не назавеш, а пераважная большасьць дэбютантаў знаходзяцца на ўзроўні школьнай самадзейнасьці”. Джамбібум – Туман ярамIndra – Сонца вакол IQ48 – Схаванае сэрца Комба Бакх – Пра быт Like a Gossamer – Дарога NESTARы BAND – Агні гараць OSIMIRA – Зязюля мыя серыя Рокаш – Крумкач Tarpach – Нечакана Троіца – Ведзьма Vodar Susviet – Ільдзінка Termin X - Закрэсьлі сваё імя Цягам сэзону на ТГ была маса недаацэненых трэкаў, якія траплялі ў гіт-парад, але доўга не трымаліся. Прыходзіцца канстатаваць, што аўдыторыя чарту – надта ўжо кансэрватыўная. Галасуюць не за песьні, а за імёны. Таму выдатныя трэкі ад “Адыс Абэба” і расейцаў з “Комба Бакх” папросту згубіліся ў змаганьнях фэнаў :B:N: і OSIMIRA. Зь іншага боку – гэты сэзон не падараваў нам асаблівых яскравых адкрыцьцяў. “Голую Манашку”, Vodar Susviet, Termin X – адкрыцьцямі ўжо не назавеш, а пераважная большасьць дэбютантаў знаходзяцца на ўзроўні школьнай самадзейнасьці. Сярод “тузіноўскіх” міні-падзеяў варта адзначыць: вяртаньне “Tarpach” зь іншым музычным канцэптам і новай вакалісткай, а таксама шыкоўны абноўлены гук “Троіцы”, прадэманстраваны ў “Ведзьме”. Песьні з праектаў Вольскага можна было бы ўключыць у “дванаццатку”, але да іх стаўленьне перадузятае, а “Менск”, “Love Story” і “Маўзэр” з “Новым годам” не зьдзіўляць, а значыць і не ўстаўляюць. Да ўсяго, вельмі хочацца пабачыць за Лявонавай сьпіной годных. Але бачацца пакуль спрэс толькі “пэрспэктыўныя” ды “таленавітыя”. Сяргей Будкін, ТГ угару - up |
|
|