|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
На "Тузіне Гітоў" стартуе выніковы тур 2007 | 07.07.2007 | “Да апошняга!” – пад такім дэвізам 7 ліпеня 2007 а 17-ай гадзіне на “Тузіне Гітоў” распачынаецца традыцыйны штогадовы “МэгаТур”. Вынікам гэтага вялікага і працяглага спаборніцва стане вызначэньне самых лепшых песень, што “гучалі” на музычным партале music.fromby.net цягам усяго сэзону. Стартавы сьпіс МэгаТуру складаюць песьні, што былі адабраныя экпэртнай радаю “Тузіна” – кіраўнікамі і прадстаўнікамі ўсіх вядучых беларускіх лэйблаў і айчынных музычных выдаўцоў. Цягам сэзону 2007 (зь верасьня па чэрвень) у 20-ці турах гіт-параду “Тузіна Гітоў” было прэзэнтавана ўвазе слухачоў-наведнікаў 69 песьняў. Для правядзеньня кваліфікаванага папярэдняга адбору рэдакцыяй парталу была скліканая адмысловая віртуальная экспэртная рада зь ліку прадстаўнікоў вядучых айчынных лэйблаў. Кожны з экспэртаў (Уладзімер Максімкаў – кампанія Vigma, Віктар Гольцаў - Go-records, Віталь Супрановіч - БМА-group, Вячаслаў Гулевіч - Новая музычная кампанія, Мікалай Сапуноў - West Records і рэдактар “Тузіна” Cяргей Будкін) сфармаваў свой “тузін” (сьпіс з 12-ці песьняў), у які патрапілі самыя цікавыя і яскравыя песьні як вядомых выканаўцаў, гэтак і таленавітае моладзі. У сваю чаргу, усе названыя экпэртамі песьні склалі стартавы сьпіс выніковага слухацкага МэгаТуру 2007.Для правядзеньня “МэгаТуру 2007” абраная традыцыйная “алімпійская” схэма “Да апошняга”: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка лепшых песьнь складзе выніковы “залаты” тузін году. Але й на гэтым гіт-парад ня будзе спынены, аж пакуль у ім не застанецца адна песьня – Песьня Году на “Тузіне”. Летась песьняю году наведнікі прызналі “Аўтабіяграфію”, галоўны гіт польскага гурта “Perfect” у беларускім выканьні Ігара Варашкевіча і Лявона Вольскага. Якая песьня стане галоўнай у гэтым годзе, залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня могуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай “тузінаўскай” форме. Адміністратар сёлетняга МэгаТуру, тэхнічны рэдактар “Тузіна Гітоў” RWD зазначае, што “Да жалю, для многіх ня толькі маладых але й папулярных беларускіх выканаўцаў пляцоўка “Тузін Гітоў” ёсьць ці не адзінай магчымасьцю данесьці сваю творчасьць да слухачоў. Асноўнаю мэтаю існаваньня на “Тузіне Гітоў” гіт-параду беларускай музыкі заўсёды была папулярызацыя прагрэсыўных і таленавітых беларускамоўных каманд і выканаўцаў. Даць магчымасьць быць пачутым, быць ацэненым слухачамі й спэцыялістамі – гэта галоўная мэта ўдзелу песьняў у нашым гіт-парадзе. Тым больш, што выканаўцам гэтых песень сёньня вельмі патрэбная такая інфармацыйная дапамога. Менавіта патрэбы папулярызацыі й падштурхнулі нас на істотныя зьмены ў складзе экспэртнай рады гэтага музынага сэзону, у лік якой ўвайшлі хіба не найлепшыя адмыслоўцы ў айчынным шоў-бізнэсе – кіраўнікі й прадстаўнікі усіх вядучых беларускіх лэйблаў. Менавіта яны, кіруючыся ня толькі сваімі густамі, але й прафэсыйным досьведам, далі незалежную адзнаку якасьці й узроўню ўсіх песьняў, што гучалі цягам году ў нашым гіт-парадзе. А зрабіць жа выбар эскпэртаў больш дасканалым ці нават паспрачацца зь ім можа кожны наведнік – трэба толькі прыйсьці на “Тузін Гітоў” і прыняць удзел у галасаваньні!” W.M. угару - up |
|
|