.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Трыб’ют ND: Л.О.М. – «Чай Липтон»
| 11.07.2007 |

Сваю вэрсію песьні “Чай Липтон” для трыб'юту “Neuro Dubel” падрыхтавала група “Лекарство от меланхолии”. Лідэр гурта Яўген Салдаценка кажа, што ён “не асабліва па-панку”, аднак творчасьць Кульлінковіча – паважае. “Мы старыя добрыя сябры, за часамі клюба “Тры парася” яшчэ тусаваліся разам, таму адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у трыб'юце без ваганьняў”. Л.О.М., які выконвае лёгкую рок-музыку, запісаў песьню зусім не ў характэрным для сябе стылі.

Л.О.М.«Чай Липтон» Яўгену Салдаценку прапанаваў запісаць сам Аляксандар Кульлінковіч. Лідэр Л.О.М. кажа, што песьня, якая ўвайшла ў альбом ND “Народное достояние” (2000), яму даўно падабаецца: “Яна жартаўлівая такая, пакуль працавалі над ёй у студыі – атрымалі масу пазытыўных эмоцый. Прыкольней за яе толькі песьня пра Пятрову”. Музыка называе Аляксандра Кульлінковіча сваім добрым старым сябрам. “Мы пазнаёміліся за часамі існаваньня клюба “Тры парася” на пачатку 90-х. Было такое месца ў сутарэньнях ДК Трактарнага заводу, дзе тусаваўся ўвесь сталічны андэграўнд”, - апавядае Я.Салдаценка.

“Чай Липтон” запісаная зусім не ў стылістыцы Л.О.М.: “Менавіта з гэтай прычыны мы наўрад ці яе будзем выконваць на нашых выступах, але на прэзэнтацыі трыб'юту сыграем з задавальненьнем!”, - кажа Яўген Салдаценка.

Л.О.М. - Чай Липтон

SB, ТГ

Фота: westrecords.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net