|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Бан-Жвірба - Забабоны | 12.07.2007 | “Бан-Жвірба” з Гомелю адмовіліся да супрацы з БРСМ і выдалі на маскоўскім лэйбле някепскі дыск. “Забабоны” сталіся дэбютным альбомам, хоць гурт існуе ўжо 6 год. Ёсьць тут і нешта ад хардкора (“Малпы”, якія якраз удзельнічаюць у выніковым туры на ТГ), ад рока (“Палын-трава”), непасрэдна народнага (“Вясна”). Ёсьць тут і цікавы трэк “Таямніца” на якім сьпявае гітарыст Віньні, які можа быць знаёмы шмат каму, як бард Зьміцер Вінаградаў. Пэўна, калі бы Бары Ўайт сьпяваў па-беларуску, то ў яго выйшла бы якраз нешта падобнае да “Таямніцы”. Гомельскі гурт “Бан-Жвірба” да гэтага меў у сваёй дыскаграфіі толькі два дэма. І вось цяпер выдаў у Маскве свой дэбютны альбом “Забабоны”, які ўяўляе сабой лепшыя песьні запісаныя за апошнія пяць гадоў.Альбом атрымаўся вельмі добрым, сьветлым, радасным. Тэматыка песен ня вельмі шырокая (жывёліны, птушкі, сьвяты), але гэта не зьмяншае настрой дыска – зь першага і па апошні трэкі вясёлыя рытмы запрашаюць нас на танец. Пару слоў пра Крысьціну, якая зьяўляецца адной з вакалістак гурта. Чысты і яскравы голас Крысі добра спалучаецца з флейтай другога вакаліста Міці, гітарнымі рыфамі Віньні, выразнымі бубнамі Рулета і сочным басам Вальдэмара. Чаму яшчэ гэты альбом атрымаўся такім? А мабыць таму што кожны трэк не падобны на іншы. Ёсьць тут і нешта ад хардкора (“Малпы”, якія ўдзельнічаюць у выніковым туры на ТГ), ад рока (“Палын-трава”), непасрэдна народнага (“Вясна”). Ёсьць тут і цікавы трэк “Таямніца” на якім сьпявае гітарыст Віньні, які можа быць знаёмы шмат каму, як бард Зьміцер Вінаградаў. Пэўна, калі бы Бары Ўайт сьпяваў па-беларуску, то ў яго выйшла бы якраз нешта падобнае да “Таямніцы”. Яшчэ заслугоўвае ўвагі “Ой, рэчанька”, на якой можна пачуць клявіші Аляксандра Ўракова, “Дзед-барадзед”, які ўяўляе сабой фантазіі на матывы народнай песьні, “Канапелька”, таму што гэта сапраўдны гіт. “Бан-Жвірба” на дыску гучыць гэтак жа добра, як і ўжывую. Можна адзначыць і добрую паліграфію на 12 старонках. Адмыслова да буклета музыкі зладзілі адмысловую фотасэсію з тымі самымі жывёламі і расьлінамі, пра якія яны сьпяваюць. Бан-Жвірба – Забабоны, Sketis Music, 2007 Антось Хаткевіч, для ТГ угару - up |
|
|