.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



UR’IA - Raj koniu
| 26.07.2007 |

Трэцяя вандроўка ў часе з Выдронкам. Чарговы альбом сольнага праекту колішняга мастацкага кіраўніка «Палацу» і «KRIWI» працягвае традыцыі ранейшых «юр'еўскіх» працаў, заняўшы нішу «псыхадэлічнага фольку». Калі «Тройца» намагаецца перадаць мэлядычнае багацьце фальклёру, а «Палац» больш зьвяртае ўвагу на настрой сьпеваў, то «Ur'ia» заглыбляецца ў старыя народныя тэксты і мэлёдыі.

Uria. Raj koniuУ выніку «Я скакала» ператвараецца тут у містычную замову (у «KRIWI» песьня гучала як танцавальны гіт), «У нас сёньня Купала» набывае «гіпоўскае» адценьне, а «Кіндзір-злодзей» — растаманскае, «Тры ангелы» гучаць у суправаджэньні адно толькі аргану-сынтэзатару, як трэнас. «Рай коню» — суцэльны вакальны экспэрымэнт.

Выдронак не баіцца сарваць голас і выкарыстоўвае свае здольнасьці напоўніцу, адкрываючы ў кожнай песьні новыя магчымасьці. Гурт не заганяецца на старадаўніх і экзатычных інструмэнтах, а выкарыстоўвае клясычны набор. Толькі ў «Я скакала» гучыць даф Масуда Талібані. Выдронак перасьледуе іншую мэту — рэанімаваць гук 70‑х.

Асабліва гэтае імкненьне адчуваецца ва «Ў нас сёньня» і «Мамачцы». Выступаць бы «Ur'ia» на «Вудстоку» пры канцы 60-х, недзе між Джоан Баэз і Джымі Хендрыксам. Сёньня ж такая музыка ў грамады не карыстаецца попытам. Разьлік «Рай коню» на аматараў «музычных экспанатаў».

UR'IA, Raj koniu. БМА-груп — НМК, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net