|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Неумолкаемые - Пойдём Снами | 27.07.2007 | Калі замежныя рэпэры раздаюць «факі» налева і направа, не шкадуючы ні сваіх калегаў, ні маральных аўтарытэтаў, то нашы расейскамоўныя ў сваіх тэмах набліжаюцца да папсы. Альбо апяваюць усе магчымыя праявы заможнасьці, альбо бяз выкліку разважаюць на тэмы жыцьця, каханьня і сьмерці. «Неумолкаемые» ў гэтым пляне — не вынятак. Але яны абралі цікавую нішу, што вылучае іх сярод падобных. Яны ўзяліся за стварэньне «музыкі падсьвядомасьці»: сон, абстракцыя, плынь сьвядомасьці і ўсе такія справы. Атмасфэру дапаўняюць шэпты, пяшчотныя жаночыя бэкі і сэмплы дзівосных для рэпэраў інструмэнтаў. Гэткая спроба стварэньня «Андалюзкага сабакі» ў рэп-стылістыцы і ў аўдыё-фармаце.«Пойдём Снами» ўяўляе сабою 20 трэкаў-«сноў». У першым жа трэку музыкі не вітаюцца, а зычаць добрай ночы, запрашаючы ў вандроўку, дзе «жывыя тыя, хто даўно ўжо ня з намі». Канцэптам «сноў» прыкрываюцца банальнасьці («Кім трэба быць, каб не згубіцца? Хамелеонам трэба быць!»), а ўдалыя прыдумкі ўспрымаюцца больш абвострана. Самы яскравы прыклад — зусім «ня сонны» трэк «Зьзяньне». Загучала б такая песьня па-беларуску, выйшаў бы сапраўдны рэп-гімн, ня горшы за «Непераможных» Крова. Надзіва сьпелы, як для навічкоў, альбом, які, аднак, анічога ў беларускім рэпе не мяняе. Неумолкаемые, Пойдём Снами, West Records, 2006 SB, ТГ угару - up |
|
|