|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Фэст «Права быць свабодным» адбудзецца роўна празь месяц | 22.08.2007 | Беларускі рок-фэст «Права быць свабодным» пройдзе каля беларуска-ўкраінскай мяжы 22 верасьня. Імпрэза мае на мэце зьвярнуць увагу на права музыкаў на свабоду творчасьці, на права людзей слухаць сваю ўлюбёную музыку, у незалежнасьці ад жаданьня (ці не жаданьня) уладаў. «Права быць свабодным» пройдзе ў Луцку пад патранатам мясцовых гарадзкіх уладаў. Выступы адбудуцца ў суботу 22 верасьня з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лесі Ўкраінкі. Для беларускіх гледачоў будзе арганізаванае месца пад намётавы гарадок.На цяперашні момант дасягнутыя дамоўленасьці на ўдзел ад гуртоў: Крама, Neuro Dubel, ULIS, Tav.Mauzer, B:N:, Сьцяна і Тінь Сонця (Украіна). Таксама вядуцца перамовы з гуртом N.R.M. і зоркамі ўкраінскага року. Фэст будзе здымаць украінскае тэлебачаньне. Але тэлевэрсію можна будзе пабачыць і на беларускім канале «БелСат», які пачне працаваць напрыканцы году. Сярод партнэраў фэсту – «Беларуская музычная альтэрнатыва», ініцыятыва «СтудФармат» і «Эўрапейскае радыё для Беларусі». У бліжэйшы час пачне працаваць інтэрнэт-старонка фэсту. Сувязь з арганізатарамі праз эл.пошту fest.svabody@gmail.com Інфармацыйная падтрымка фэсту - партал «Тузін Гітоў». ТГ, паводле інфармацыі арганізатараў фэсту угару - up |
|
|