.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Tav.Mauzer без бубнача й мэнэджэра
| 31.08.2007 |

У гурце Tav.Mauzer адбыліся новыя кадравыя зьмены. Зусім нядаўна з каманды сыйшоў другі вакаліст Бор. Цяпер калектыў застаўся без бубнача Ільлі Касьценіча. Гэты чалавек, акрамя граньня на бубнах, выконваў таксама функцыю адміністратара Tav.Mauzer. Такім чынам, найбольш пэрспэктыўны малады гурт Беларусі застаўся яшчэ й бяз мэнэджмэнта. Пра прычыны сыходу Ільлі з Tav.Mauzer «Тузіну Гітоў» распавёў фронтмэн каманды Янка.

Tav.MauzerПа словах Янкі, апошнім часам Ільля Касьценіч пачаў шмат часу надаваць менавіта мэнэджэрскай працы, зусім забыўшыся на свае бубны. «Мы прапанавалі Ільлю больш займацца на бубнах, дзеля гэтага ён мусіў пакінуць пасаду дырэктара, - кажа Янка – Тады Ільля папрасіў гарантаваць яму чатыры канцэрты на месяц». Дакладна абяцаць тагога гурт свайму бубначу ня мог. Праз гэта й было вырашына «разьбегчыся».

Як паведамляў магілёўскі сайт morok.ru, пакрыўджаны Ільля адразу ж выдаліў зь інтэрнэта сайт Tav.Mauzer. Як паведаміў нам Янка, цяпер іх сеціўнае прадстаўніцтва сапраўды не працуе: «Па хуткім часе мы зробім новы сайт, бо ў аздабленьні старога выкарыстаныя фотаздымкі двух людзей, якія больш з намі ня граюць».

«Тузіну Гітоў» стала вядома, што Ільлю Касьценіча па хуткім часе можна будзе пабачыць у складзе магілёўскага гурта «Заточка». Хто будзе граць на бубнах у Tav.Mauzer пакуль не вядома. «Мы ўжо, здаецца, знайшлі падыходзячага чалавека, але пакуль няма пэўнасьці, таму ня будзем называць яго імя», - кажа Янка.

А вось месца адміністратара Tav.Mauzer пакуль вакантнае. Гурт чакае на вашыя прапановы.

Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў»

Фота: Яўгенія Манцэвіч


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net