|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Тузін Гітоў» – чацьверты сэзон | 31.08.2007 | Пачатак першага туру – 7 верасьня. Хоць і вядуцца ўжо які год спрэчкі што да фармату гіт-параду, ён застаецца тым жа – гэта толькі беларускамоўныя творы. Няхай гэта і выглядае дзікавата, як для іншай краіны, але ўсе разумеюць унікальнасьць нашай сытуацыі. Таму спрэчкі – прэч:). ТГ трымаецца ўвесь гэты час толькі дзякуючы Вашай падтрымцы ды Вашай крытыцы, бо гэта абсалютна некамэрцыйны праект. Натхнімся – будзе і новы дыск, і нейкі цікавы канцэрцік пры канцы году. 7 верасьня стартуе першы тур у новым музычным сэзоне на ТГ. Чацьверты па ліку. Уся «дваннацатка» будзе цалкам абноўлена. Пакуль нашыя знаныя старэчы шчыруюць над новымі гітамі, стаўка будзе зроблена на малавядомыя ды недаацэненыя зь нейкіх прычынаў каманды, пераважна не сталічныя. Хоць і вядуцца ўжо які год спрэчкі што да фармату гіт-параду, ён застаецца тым жа – гэта толькі беларускамоўныя творы. Няхай гэта і выглядае дзікавата, як для іншай краіны, але ўсе разумеюць унікальнасьць нашай сытуацыі. Таму спрэчкі – прэч:). ТГ трымаецца ўвесь гэты час толькі дзякуючы Вашай падтрымцы ды Вашай крытыцы, бо гэта абсалютна некамэрцыйны праект. Натхнімся – будзе і новы дыск, і нейкі цікавы канцэрцік пры канцы году. Мы вітаем кожную ідэю, якую нам падаюць наведнікі, таму можаце сьмела пісаць на рэдакцыйныя адрасы свае прапановы, ідэі, заахвочваньні ды банальныя «фі». Прынамсі, гэта ўсё разам і падштурхоўвае да далейшай працы.Нагадаю яшчэ, што радыёвэрсія ТГ зь яе нязьменным вядучым Алегам Хаменкам пасьля бадзяньняў па менскім эфэме вось ужо паўтары гады выходзіць на вольных хвалях «Радыё Рацыя». Таму слухайце песьні, што ўдзельнічаюць у ТГ ў вечаровым этэры праз сайт racyja.com, на сярэдніх хвалях (1080 КгЦ), альбо беластоцкім (105,5) ці віленскім (103,8) FM. Мы пачынаем. Камусьці на зайздрасьць, а камусьці на радасьць. Зь вераю, што другіх сярод нашых наведнікаў куды болей! Сяргей Будкін, рэдактар ТГ угару - up |
|
|