.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Авангардшкола»: «Сінявокая, мы твае сыны!»
| 31.08.2007 |

На ТГ дэбютуе гурт «Авангардшкола» – адна з культавых магілёўскіх камандаў. У новым туры гіт-параду бярэ ўдзел іх новая песьня – «Сінявокая», якая карыстаецца вялікім посьпехам на канцэртах гурта. Музыкі апавядаюць, што першапачаткова дадзеная песьня была напісана для іншага праекту – «Путы магілёўскія» (сумесны праект «Авангардшколы», «Глюкаў» і «Сердца дурака»), але потым лідэр «…школы» Кірыл Смышляеў вырашыў запісаць яе для новага альбому свайго гурта.

Кірыл Смышляеў. Авангардшкола«Авангардшкола» ўтварылася пры канцы 90-х гадоў у Слуцку, але потым зьмяніла прапіску на магілёўскую і па хуткім часе сталася адной з самых культавых камандаў гораду. Нават набыла статус «самай народнай» групы Магілёву. Склад гурта неаднаразова зьмяняўся, нязьменным заставаўся толькі лідэр і вакаліст каманды Кірыл «Фан» Смышляеў – настаўнік музыкі ў адной з магілёўскіх школаў. Цяпер у гурце акром яго граюць тры менскія музыканты (сярод іх і бубнач «Крамбамбулі» Мікола Белановіч). Цікава, што Фан зьяўляецца і лідэрам іншага магілёўскага праекту – «Путы магілёўскія», створанага сумесна з музыкамі з тамтэйшых камандаў «Глюкі» і «Сердце дурака». Галоўная іх адметнасьць – трохмоўны рэпэртуар: яны выконваюць песьні па-беларуску, па-расейску і, як яны кажуць, па-народнаму (г.зн. на трасянцы). Песьня «Сінявокая» якраз і была напісаная для «Путаў», але потым Кірыл вырашыў яе перапісаць для новага альбому «Авангардшколы», які мае выйсьці пры канцы году. Менавіта гэта вэрсыя песьні, якую яшчэ мала хто чуў, і прэзэнтавана на ТГ.

Авангардшкола – Сінявокая (музыка і словы - Кірыл Смышляеў).
Разьмешчана са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net