|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Акропаль»: «Лічбы перасьледуюць нас» | 03.09.2007 | Вакаліст гурта «Акропаль» 000061719 распавёў ТГ, чаму кожны з удзельнікаў каманды замест імя мае набор лічбаў, пра п'есу «Фабрыка мяккіх цацак» аўтарства гітарыста 000062619, а таксама пра тое, як гурты N.R.M. і ZERO-85 спрычыніліся да напісаньня іх галоўнага гіта «Requiem». Менавіта гэтую песьню музыкі прэзэнтуюць у новым туры на «Тузіне Гітоў». Мы абралі такую назву – «Акропаль», бо гэта наша вяршыня развіцьця, на якую мы крочым з кожнай песьняй, з кожнай новай праграмай. Штуршком для стварэньня калектыву была п'еса «Фабрика мягких игрушек» (аўтар - 000062619). Каб рэалізаваць гэты твор неабходна было шмат людзей – частка павінна выконваць музыку, а частка займацца тэатральным дзеяньнем на сцэне. Прэзэнтацыя прайшла у горадзе Смалявічы. Ідэя п'есы даволі простая: «Цябе зломяць, калі ты гэта дазволіш». Падчас выкананьня ў нас усіх былі нумары на вопратцы, таму што грамадзтва надае кожнаму свой лічбавы нумар. Лічбы паўсюль – у колькасьці ўзросту, у пашпарце, у асабістых справах на працы, у днях народзінаў, паштовых індэксах і гэтак далей. І чалавек губляецца ў гэтых лічбах, і сам становіцца лічбай. Мы паспрабавалі прыцягнуць увагу да гэтага, каб людзі крыху паразважалі. З гэтага часу замест імёнаў ды прозвішчаў мы ставім лічбы.Рэалізоўваць такія творы, як «Фабрыка…» даволі цяжка, таму што ты жадаеш стварыць нешта маштабнае, а фінансавых сродкаў не стае. Таму калектыў пачаў хутка скарачацца па колькасьці, нас засталося чацьвёра. Мы лічылі, што так і патрэбна, і пачалі рыхтаваць новую праграму. Новая праграма «В двух шагах от жизни» фактычна была зроблена ў лепшых традыцыях папярэдняй, але засталася толькі студыйным запісам. Пасьля пачаўся працяглы перыяд пошукаў, які і прывеў нас да роднай мовы. Упершыню я быў уражаны роднай мовай пасьля «Трох чарапах» N.R.M., ў другі раз – яшчэ больш, калі беластоцкі праект ZERO-85 выконваў песьню на словы Караткевіча. Вось так і пачаў нараджацца наш першы альбом на роднай мове, паслухаць які мы раім усім. Назва альбому абрана не выпадкова. Гэтае пытаньне «Дзе вы згубілі мяне» датычыцца ўсяго – асобнага чалавека, яго сэрца, краіны, спадчыны, будучыні… Галоўны наш посьпех будзе, калі нам скажуць: «Хлопцы, вы зрабілі добры альбом, і ён патрэбны». Што да выступаў, то адзін з апошніх адбыўся ў Расеі, на рок-фэстывалі «Рыбка», дзе нас прымалі вельмі добра і мы краіну нашу не пасорамілі. Мы рады прадставіць на меркаваньне слухачоў ТГ нашую песьню «Requiem», бо лічым яе самай гітовай у сваім рэпэртуары. Акропаль – Requiem (музыка і словы гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы 000061719, для ТГ угару - up |
|
|