.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Лірычна-эратычны баевік ад Bananau Republic
| 03.09.2007 |

Малады выканаўца Андрэй Бананаў, які ў мінулым сэзоне на ТГ кідаў выклік Лявону Вольскаму, прадстаўляе ў новым туры нашага чарту свой новы праект «Bananau Republic» і песьню «1,2,3,4...», запісаную з скрыпачкай Астрыд Браўн. Андрэй Бананаў: «Гэта неардынарная асоба з файным голасам, і да таго ж вельмі працаздольная – на мой густ, дык патэнцыйная рок-зорка».

Андрэй БананаўПесьня напісалася ў кастрычніку 2006. Зь ёй нават выйграў дыплом конкурса аўтарскай песьні «Зялёны Гран-пры-2007», дзе быў адзіным беларускамоўным.

У траўні 2007 я і бубнач Зьміцер Цітоў стварылі банду «Bananau Republic». Я шукаў басіста, але Зьміцер, фэн «КіШ», упёрся рогам: «Нам трэба скрыпачка». І мы хадзілі, як два фрыкі, па Менску – у мяне гітара, у яго баян - з плякатамі «Шукаем скрыпачку». Чапляліся да дзяўчат на вуліцах: «Вы граеце на скрыпцы? Не? А ў Вас ёсьць знаёмыя, якія граюць на скрыпцы?»

Урэшце празь пятых-дзясятых знаёмых знайшлася Астрыд Браўн - дужа неардынарная асоба з файным голасам, і да таго ж вельмі працаздольная – на мой густ, дык патэнцыйная рок-зорка. За некалькі рэпэтыцыяў мы ўтрох зрабілі песьню. Пасьля за адну ноч запісалі. Атрымаўся такі лірычна-эратычны баевік.

Я правёў лета ў Кіеве, хадзіў на канцэрты, граў ў гуртах, працаваў у краме музычных інструмэнтаў, набыў новую гітару. Вярнуся ў верасьні, з новымі сіламі вазьмуся за працу на карысьць беларускай рок-музыкі.

Bananau Republic - 1, 2, 3, 4… (музыка і словы - Андрэй Бананаў).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Андрэй Бананаў, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net