|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Brain-control групы «Глюкі» | 04.09.2007 | У новым сэзоне на «Тузіне Гітоў» магілёўская група «Глюкі» дэбютуе з сваёй новай песьняй – сыгнальным трэкам з новага альбому, над якім цяпер вядзецца праца. Песьню пад назвай «АntiEMO (parket)» называюць творам у рэчышчы «дыска-панку», што скіраваная на разбурэньне «бабілёнскай вежы» сусьветнага зла. Новы твор «Глюкаў» прадстаўляе кіраўнік «Цэнтру жывога року» Віталь Шум. Новая песьня «Глюкаў» выдатна ілюструе адну зь яскравых адметнасьцяў гурта. А менавіта: яго рэфлексіі ды нагрувашчваньне супярэчнасьцяў. «Глюкі» вырасьлі з панк-року і ніколі не адрозьніваліся «дэманстрацыйнай наўпроставасьцю». Калі ствараецца ўражаньне, што кожны новы крок гэтай каманды – гэта крок адначасова ў два супрацьлеглыя бакі. Ці як мінімум – з аглядкай назад.Мяркуйце самі: патасны пратэст у назьве і адмаўленьне ЭМА-культуры суседзіць з «другой» – дурацкай назвай - «Pаrket». Чаму менавіта «Паркет», які сэнс? Ды аніякага. Проста гэта прыгожае ды моднае слова. А сам трэк – гэта якраз тое, супраць чаго пратэстуе яго назва – чыстае «ЭМА» - згустак болю, адчаю ды сьлёз чалавека, што згубіў сябе. Але і тут дысананс – трэку папярэднічае дэбільная модная фразачка, якая не мае анічога агульнага зь перажываньнямі, раскрытымі ў тэксьце: «А ты дасі мне паслухаць свой fall out, boy?...» У адным месцы прысутнічае боль ды іранічная рэфлексія на яе, упадніцкія песьні выкананыя ў мажоры – скокі на накрыўцы ўласнай труны, як я гэта называю. Навошта гурту гэтая ўся «сьветамаскіроўка»? Усё вельмі проста. Пачуцьці, асабліва калі яны сапраўдныя, нельга выстаўляць на ўсеагульны агляд, як гэта цяпер распаўсюджана ў ЭМА-культуры. Усё інтымнае ды балючае варта хаваць ад злых людзей, і дзяліцца хіба толькі з самымі блізкімі – тымі, хто здольны зразумець. Але як таго дасягнуць ў музыцы – масавым мастацтве? «Глюкі» інтыітыўна адшукалі сваё выйсьце – дарыць сваё патаемнае тым, хто здольны бязь цяжкасьцяў прамінуць «brain-control» групы – своеасаблівы «тэст для мазгоў», «пасткі для тупых» і не захраснуць у іх, а дайсьці да самой сутнасьці. Глюкі - АntiEMO (Parket) (музыка і словы гурта). Прэзэнтавана «Цэнтрам жывога року». Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Віталь Шум, для ТГ Фота: Аляксандар Гур, morok.ru угару - up |
|
|