|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Arcanum» – фантазія на тэму жыцьця | 05.09.2007 | «Мы сьпяваем толькі па-беларуску і ангельску», - горда заяўляюць удзельнікі гурта Arcanum. У новым туры на ТГ яны прэзэнтуюць песьню пад назвай «Таямніца часу», якая была запісана на студыі Пятра Ялфімава. «Гэта такая лёгкая фантазія на тэму жыцьця, часу, нашага шляху ды жыцьцёвога кону», - прадстаўляе песьню адзін зь яе аўтараў Рустам Керымаў. «Arcanum» першапачаткова быў барысаўскім гуртом. Менавіта ў гэтым горадзе Рустам Керымаў ды Павал Бабешка чатыры гады таму ўтварылі каманду пад такой назвай. «З таго часу наш склад памяняўся, мы пасьпелі паўдзельнічаць у шматлікіх фэстывалях ды на стала перабрацца ў сталіцу. Цяпер мы лічам сябе менскай камандай!», - кажа Рустам. Упершыню запіс «Arcanum» зьявіўся на складанцы-трыб'юце Gods Tower, потым узялі ўдзел у праекце «Metallection», а цяпер рыхтуюцца да запісу свайго дэбютнага альбому. «Таямніца часу» якраз і ўвойдзе на гэты дыск. «Гэтую песьню першы раз мы запісалі для трэцяй складанкі „Metallection“. Тады нам падавалася, што выйшла яна някепска, але на дыск так і не трапіла. Тады мы сабраліся на студыі Пятра Ялфімава і вырашылі перазапісаць яе цалкам. Менавіта ў новай вэрсіі яна ўвайшла на „Metallection-4“, а цяпер яшчэ трапіла ў „Тузін Гітоў“,» – апавядаюць музыкі. «Гэта такая лёгкая фантазія на тэму жыцьця, часу, нашага шляху ды жыцьцёвога кону», - прадстаўляе песьню адзін зь яе аўтараў Рустам Керымаў. Arcanum – Таямніца часу (словы - Павал Бабешка, музыка - Рустам Керымаў, Павал Бабешка). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|