.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Хуткі Смоўж»: альбо піць, альбо кахаць
| 05.09.2007 |

У новым туры на ТГ дэбютуе гурт з Слаўгараду – «Хуткі Смоўж» на чале зь лідэрам каманды Сяргеем Лукашэнкам. Іх песьня «Лебедзі» ўвайшла ў іх дэбютны альбом «Вясковы», які мае выйсьці ў кастрычніку. А ўжо ўвосень беларускі гурт выпраўляецца ў тур па Расеі. «Нашая песьня „Лебедзі“ – жартаўлівая, але вельмі жыцьцёвая. Яна пра тое што трэ' выбіраць – альбо піць, альбо кахаць. Кожны мусіць сам зрабіць свой выбар».

Хуткі СмоўжГэтым музыкам так хочацца граць, што ім, падобна на тое, бяз розьніцы дзе выступаць – у канцэрце «За Беларусь» перад прэзыдэнцкімі выбарамі, на незалежным рок-фэстывалі ці перад беларусамі Польшчы. У Польшчы, дарэчы, «Хуткі Смоўж» у апошнія два гады выступаў часьцяком. Удзельнікі каманды кажуць, што гэтыя канцэрты якраз і прынесьлі свой плён: «Мы сталі поўнавартасным прафэсійным калектывам за гэты час», - заяўляюць яны. Зусім нядаўна слаўгарадзкі гурт упершыню даў свой канцэрт у Расеі – 11 жніўня яны зайгралі сваю праграму ў маскоўскім клюбе «Точка» ў межах сольнага канцэрту магілёўскага гурта OSIMIRA. Дарэчы, прамоцыяй «Смоўжа» цяпер якраз і займаецца мэдыя-фонд OSIMIRA Production. Яго кіраўнік Алег Ціханаў і лідэр «Асей» Андрусь Палаўчэня кажуць, што гэты гурт іх зацікавіў, бо ён прапануе проста выбуховую музычную сумесь: «У аснову яны паклалі традыцыйныя бубны, бас ды гітары, а ў якасьці галоўнага напаўняльніка дадалі народныя ды свае тэксты, усё гэта прыправілі абсалютна шалёнымі валторнай і трубой, а для поўнай выбуховасьці ўзялі ў склад прыгажуню-акардэяністку!».

У кастрычніку мае зьявіцца дэбютны альбом «Хуткага Смоўжа» пад назвай «Вясковы». Песьня «Лебедзі», якая бярэ ўдзел у першым туры на ТГ, якраз зь яго. «Яна жартаўлівая, але вельмі жыцьцёвая. Песьня пра тое што трэ' выбіраць – альбо піць, альбо кахаць. Кожны мусіць сам зрабіць свой выбар», - кажуць музыкі. Увосень у межах прома-туру «Смаўжы» паедуць на ўсход і дадуць канцэрты ў Петразаводзку, Пскове, Разані, Маскве і ў Пецярбургу.

Хуткі Смоўж – Лебедзі (музыка і словы гурта).
Прэзэнтавана мэдыя-фондам OSIMIRA Production.
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net