.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Калыханка» ад «Сьцяны»
| 05.09.2007 |

У першым туры ў гэтым музычным сэзоне берасьцейскі гурт «Сьцяна» прадстаўляе сваю сьвежазапісаную песьню пад назвай «Калыханка», якая ўжо стала ўвайшла ў канцэртны трэк-ліст каманды. Менавіта гэты твор «Сьцяна» выконвала на леташняй «Рок-Каранацыі». Лідэр «Сьцяны» Андрусь Клімус: «Песьня не зусім характэрная для нас, бо, калі трошкі спрасьціць, яна пра адносіны паміж хлопцам і дзяўчынай. Але што ўжо тыпова - трошкі „загружаны“ сэнсава тэкст, пабудаваны на пэўных асабістых уражаньнях. Гэта пакідае адчуваньне недасказанасьці, а значыць дазваляе слухачу дадумаць недасказанае самастойна. Што мы і прапануем усім зрабіць».

СьцянаНовых песень ад берасьцейцаў сапраўды зачакаліся. «Калыханка» якраз увойдзе ў новую праграму «Сьцяны», якую музыкі зьбіраюцца запісаць ужо ў гэтым годзе. Але сама песьня ня новая - яна гучала яшчэ на мінулай «Рок-Каранацыі». «Гэты трэк - рэпэтыцыя запісу альбому. У ёй мы вырашылі паэкспэрымэнтаваць ды скарысталі сынтэзатар. На наш погляд, атрымалася ўдала», - кажа лідэр «Сьцяны» Андрусь Клімус. Бэк-вакал у гэтым творы дапамагла запісаць Оля Fix, берасьцейская сьпявачка.

Што да тэмытыкі твору, то Андрусь зазначае, што песьня не зусім характэрная для гурта: «Калі трошкі спрасьціць, яна пра адносіны паміж хлопцам і дзяўчынай. Але што ўжо тыпова - трошкі „загружаны“ сэнсава тэкст, пабудаваны на пэўных асабістых уражаньнях. Гэта пакідае адчуваньне недасказанасьці, а значыць дазваляе слухачу дадумаць недасказанае самастойна. Што мы і прапануем усім зрабіць».

Блжэйшы жывы выступ гурта - на фэсьце «Права быць свабодным».

Сьцяна - Калыханка (музыка і словы гурта).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net