|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Dali з рэмінісцэнцыяй «Палянэзу» | 06.09.2007 | Менская група Dali – леташнія пераможцы «Амбасовішча», што праводзіцца на тэрыторыі амэрыканскай амбасады ў Беларусі і сталыя ўдзельнікі адборачнага тура да «Эўравізіі» – прэзэнтуюць на ТГ сваю новую песьню - «Я люблю тваё неба шэрае». Лідэр каманды Віктар Рудэнка: «Нам прапанавалі ўжо ўключыць гэтую песьню ў шэраг музычных складанак у ЗША». Песьня «Я люблю тваё неба шэрае» — гэта свайго кшталту рэмінісцэнцыя «Палянэзу» Агінскага. Яна зьявілася ў Польшчы, калі для вырашэньня пэўных пытанняў мы некалькі дзён мусілі заставацца ў Белай Вежы. Раптоўна мы заўважылі, што працуе МТС — мы знаходзіліся ў зоне дзеяньня нейкай заблукаўшай у беларускіх белавескіх гушчарах МТСаўскай вышкі. Зразумела, адразу панесьліся тэлефонныя званкі на радзіму — і разам зь імі сапраўдная непадробная nostalgie. Менавіта ў такіх рамантычных абставінах узьніклі першыя радкі і мэлёдыя песьні.На цяперашні момант песьня мае ўжо 2 вэрсіі: першая — якую вы пачуеце на «Тузіне» ці на радыё, другая — сакрэтная вэрсія, якая радыкальна адрозьніваецца ад першай і рыхтуецца для адборачнага туру на «Эўравізію». Наогул, гэта песьня нетыповая для гурта і, нягледзячы на тое, што яна зусім новая, у яе ёсьць ужо свая гісторыя. Па-першае, ідэя твора, а потым і сам твор, вельмі спадабаліся амэрыканскім слухачам — нават калі песьня не была яшчэ афіцыйна выдадзена, яе пажадалі ўключыць у некалькі зборак у ЗША, пра што нам напісаў амэрыканскі прадусар Джэймс Мэлінсан. Па-другое, на гэтую песьню прыкладна ў сярэдзіне верасьня будзе зьнятае відэа, якое неўзабаве пасьля гэтага мусіць зьявіцца на блакітных экранах ня толькі ў Беларусі, але ва Ўкраіне, у Расеі і, магчыма ў ангельскай вэрсіі, у ЗША. Зараз сваім слухачам мы прэзентуем першы рэліз твора «Я люблю тваё неба шэрае». Dali – Я люблю тваё неба шэрае (музыка і словы гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы Віктар Рудэнка, для ТГ Фота: Анатоль Мяльгуй угару - up |
|
|