.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Зьміцер Бартосік - Гандураскі сэрыял
| 11.09.2007 |

Дыск лепшых песень ад зоркі менскіх і віленскіх кухняў, які, па ўласным вызначэньні, даўно ўжо разбавіў сваю расейскую кроў беларускай гарэліцай. Спэцыфіка жанру не вымагае ад выканаўцаў выбітных вакальных дадзеных і вялікага музычнага майстэрства. Бартосік гэтага і не дэманструе, ён бярэ іншым. Творы Бартосіка маглі бы выглядаць на яскравую праяву дысыдэнцтва, калі б былі засьпяваныя год 30 таму. Цяпер жа гэта - своеасаблівы від гумару, які можна назваць «адраджэнскім».

Зьміцер Бартосік. Гандураскі сэрыялЁн сапраўды ня часта «стасуецца з хрысьціянскай маральлю» і разьлічаны на рэдкага аматара, як «Сучасьнікі» Глёбуса ці «Фрашкі» Квяткоўскага. Маладое пакаленьне, якое ня бачыла Пазьняка і не чытала Славаміра Адамовіча, можа і не ўспрыняць. Усе песьні, зьмешчаным на дыску, напісаныя ў мінулым стагодзьдзі, што ня можа не навесьці на думку, што бард перажывае даўнішні творчы крызыс. Хоць разам з тым, ён неяк неўпрыкмет заняў пачэснае месца ў бардаўскай гіерархіі, недзе між Шалкевічам і Мельнікавым. Бартосік такі бард-камікадзэ, які не зважаючы на халадэчу ці то на сьпёку гатовы выйсьці да мэгафону на мітынгу, каб чарговы раз засьпяваць пра стратэгічны прадукт гэтага краю. Ды і пагулянка зь яго удзелам ніколі ня будзе сумнай: «Сэксрэвалюцыйная» ці «Візытовачка» не дадуць згаснуць вогнішчу ці то каму-небудзь заснуць. Асабліва ў тэму будзе бартосікава-купалаўскае «Што мне рабіць» на манэр антысавецкага гіта «Водкі найду» на мэлёдыю Smokie. Весела, але сумна: падаецца, што ў тых «антысавецкіх» часах захрасла практычна ўся беларуская бардаўская песьня.

Зьміцер Бартосік - Гандураскі сэрыял, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net