|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Рок-Кола-2007»: абвешчаны ўмовы для канкурсантаў | 14.09.2007 | Сёлета заявы да ўдзелу ў «Рок-Коле» будуць прымацца да 13 кастрычніка (ўключна). Арганізатары нагадваюць, што кожная каманда мусіць даслаць дэмазапіс трох песень на дыску, альбо ўласныя CD, а таксама фотаздымкі ўдзельнікаў гурта ды па магчымасьці прадукцыю, датычную гурта (афішы, постэры, артыкулы з прэсы ды іншае). Абавязковая умова 17-га фэсту «Рок-Кола» для канкурсантаў – наяўнасьць у рэпэртуары гурта хоць бы адной песьні па-беларуску. У аргкамітэт «Рок-Кола-2007» уваходзяць ня толькі непасрэдныя арганізатары фэсту Сяргей Анішчанка і Аляксандар Рагачоў, але і прадстаўнікі мясцовых уладаў. Штогод мерапрыемства падтрымліваюць аддзел культуры і аддзел па справах моладзі Полацкага гарвыканкама. Сам жа фэстываль праходзіць на адной з самых буйных пляцовак Полацку – у культурна-спартовым комплексе «Полацак-Шкловалакно».Сёлета заявы да ўдзелу ў «Рок-Коле» будуць прымацца да 13 кастрычніка (уключна). Арганізатары нагадваюць, што кожная каманда мусіць даслаць дэмазапіс трох песень на дыску, альбо ўласныя CD, а таксама фотаздымкі ўдзельнікаў гурта ды па магчымасьці прадукцыю, датычную гурта (афішы, постэры, артыкулы з прэсы ды іншае). Абавязковая умова 17-га фэсту «Рок-Кола» для канкурсантаў – наяўнасьць у рэпэртуары гурта хоць бы адной песьні па-беларуску. Агулам жа конкурсная праграма ўдзельніка мае ўключаць тры песьні агульнай працягласьцю да 15 хвілін. Арганізатары заяўляюць, што будуць пільна сачыць за выкананьнем гэтага правіла ды прымаць асаблівыя захады пры яго парушэньні – да адлучэньня гуку падчас выступу. Аргкамітэт мае абвесьціць сваё рашэньне пра склад удзельнікаў прыватным чынам кожнаму гурту, хто трапіць у праграму фэстывалю, а таксама праз «Тузін Гітоў» - афіцыйны сайт фэстывалю «Рок-Кола-2007» Па выніку конкурса журы, у які ўвойдуць знаныя музыкі, прадусары і журналісты, мае абвесьціць уладальніка «Гран-Пры», а таксама трох ляўрэатаў. Калі будуць музыкі, дастойныя спэцыяльных прызоў – абавязкова адзначаць і іх. «Рок-Кола» пройдзе ў два дні. 26 кастрычніка пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё і конкурсны канцэрт, а 27-га – абвяшчэньне вынікаў, закрыцьцё і гала-канцэрт ляўрэатаў і гасьцей фэсту. Заявы да ўдзелу можна адпраўляць на адрас rokash@tut.by Спампаваць: - Палажэньне фэстывалю і форма заявы на ўдзел (па-расейску) - Умовы акрэдытацыі (па-расейску) ТГ угару - up |
|
|