|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Бездакорны беларускі блюз-рок ад Аруцюнава | 18.09.2007 | У новым туры на «Тузіне Гітоў» дэбютуе Мікалай Аруцюнаў, лідэр такіх праектаў, як «Лига блюза» і «Четверг Арутюнова». Знаны расейскі блюзмэн выканаў «Бяжы, хлопец» – гіт «Крамы». У інтэрвію ТГ Мікалай Аруцюнаў сказаў, што яму даўно ўжо прыйшоўся да спадобы «фірмовы блюз-рок „Крамы“, зроблены бескампрамісна і на беларускай мове». Расейскі музыка, які пасьпеў пайграць са шмат якімі сусьветнымі блюз-зоркамі, у тым ліку зь Бі Бі Кінгам, апавядае, што ўжо год дзесяць як часьцяком прыязджае ў Беларусь. «Мне падабаецца граць у Менску з вашымі музыкамі – Варашкевічам, Вярэнічам, Трухановічам і я задавальненьнем выконваю песьні па-беларуску». Першы гурт Аруцюнава – «Лига блюза» – зьявіўся яшчэ пры канцы 70-х. Паступова разам з сусьветнавядомымі рок-гітамі музыкі сталі ўводзіць у рэпэртуар і ўласныя песьні, у 1987 годзе трапілі ў прадусарскі цэнтар Стаса Наміна, а вядомасьць на ўвесь Савецкі Саюз ім забясьпечыў выступ у праграме «Взгляд» па Цэнтральным тэлебачаньні. Самыя вядомыя песьні ў выкананьні Аруцюнава ў той час былі «Ваша дочь» і «Мой мышонок». «Лига блюза» стала першай з расейскіх камандаў, якая ўзяла ўдзел у найбуйнейшым джазавым фэстывалю ў сьвеце ў Мантро ў 1994 годзе. Недзе ў сярэдзіне 90-х у Аруцюнава наладзіўся кантакт зь Беларусьсю. У Менску ён часьцяком выступае, як на вялікіх блюз-фэстывалях, так і на прыватных вечарынах. «Мне падабаецца граць у Менску з вашымі музыкамі – Варашкевічам, Вярэнічам, Трухановічам і я задавальненьнем выконваю песьні па-беларуску», - кажа Мікалай. Праўда дадае, што яшчэ недасканала вывучыў беларускую, таму на жывых выступах яму даводзіцца часам паглядаць на паперку з тэкстам (з «Крамай» ён, дарэчы, выконвае яшчэ песьню «Выпі са мной да дна»). «Мне падабаецца, як гучыць ваша мова. Падчас запісу „Бяжы, хлопец“ мне па частцы вымаўленьня дапамог Ігар Варашкевіч і я вельмі рады, што атрымалася запісаць гэтую песьню бездакорна!», - дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад супрацы з «Крамай» расейскі блюзмэн.Мікалай Аруцюнаў ведае ў якой сытуацыі сёньня апынулася «Крама» і шэраг іншых нашых рок-каманд. Два разы яму даводзілася адкладаць паездку ў Менск з той прычыны, што нашы чыноўнікі не давалі дазволу на канцэрт беларускай групы. «Ад гэтага „Краму“ я люблю яшчэ болей, - усьміхаецца Мікалай. – Спадзяюся, што мой сьціплы удзел у „Краме“ станоўча паўплывае на ўсю гэтую сытуацыю». Мікалай Аруцюнаў мае прыехаць у Менск ужо 25 верасьня, каб выканаць песьню «Бяжы, хлопец» ужывую на сольным канцэрце «Крамы». Мікалай Аруцюнаў і Крама – Бяжы, хлопец (словы - Зьміцер Лукашук, музыка - Ігар Варашкевіч). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Сяргей Будкін, ТГ Фота: arutunov.ru угару - up |
|
|