.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Гудвін: «На сваёй зямлі мы чужыя!»
| 21.09.2007 |

У новым туры на ТГ дэбютуе выканаўца Гудвін з трэкам «Дайце шанец». Рэпэр адмовіўся паведамляць хоць што пра сваю асобу, зацеміўшы: «Я ня маю дачыненьня ні да дэмакратыі, ні да БРСМ, ні тым больш да апазыцыі». Асноўнае яго пажаданьне – «каб не было аніякіх спэкуляцый на гэтай тэме». «Я проста выканаўца сваіх песень, аўтар сваіх песень, які працуе з такім жа простым аўтарам музыкі».

ГудвінНа пытаньне як жа ж прадставіць трэк «Дайце шанец» наведнікам ТГ, рэпэр Гудвін адказаў досыць таямніча: «З гэтай нагоды хацелася бы ўзгадаць выказваньне У-Цзы: „Калі ў сьвеце пануе спакой, высокародны чалавек не разьвітваецца з сваім мячом“». На думку рэпэра, для тых, хто маўчыць – свабода сама па сабе не прыходзіць. «Я не чакаю знака звыш, бо царства божае не ў царкве, а ў сэрцы захоўваецца».

«Ня ў тых гарыць дух творцы, хто молiцца i плача. Мысьлiць i тварыць – вось мая рэлiгiя. А хто ты: Маiсей цi Данка, які сваё сэрца вырваць гатовы, альбо баран, якi скубе траўку ў статку - вечна малады i вечна п'яны, у дастатку? Але ж у сваёй хаце, на сваей зямлi - чужы!» - працягвае свае разважаньні Гудвін.

Гудвін – Дайце шанец! (музыка і словы аўтара).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net