.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



"Аляксандра і Канстацін". Народныя й сонечныя
| 24.02.2006 |

У апошнім зімовым туры нашага гіт-параду дуэт “Аляксандра і Канстанцін” прэзэнтуе ўвазе слухачоў сваю шыкоўную вэрсію народнай песьні “А дзе была вуціца?” з новага альбому “Аўтаномная Навігацыя”. А ўпершыню на гэтую народную песьню яшчэ ў 70-х гадах зьвярнулі сваю ўвагу й агучылі са сцэны легендарныя “Песьняры”. “АіК” жа, у сваю чаргу, удала аранжавалі й запісалі “Вуціцу” для беларускага радыйнага праекту “Беларуская калекцыя”, па ідэі якога патрэбна было выканаць вядомую раней песьню наноў, па-свойму, у сучасным аздабленьні.

Аляксандра і КанстанцінЯскаравая, сонечная песьня, якая атрымалася ў выніку нагэтулькі спадабалася дуэту і слухачам, што было вырашана ўключыць яе ў новы альбом “Аўтаномная Навігацыя”. А цяпер і слухачы “Тузіна Гітоў” змогуць ацаніць аўтарскі пагляд “АіК” на гэтую народную вясельную песьню.

У аранжыроўцы песьні выкарыстаныя мяккія рытмы рэгі й сэмплы афрыканскіх бубнаў. У стварэньні канчатковай вэрсіі “Вуціцы” таксама прымаў удзел Ігар Бранкоўскі (былы клявішнік "Беларускіх песьняроў").

“Аляксандра і Канстанцін” – А дзе была вуціца? (словы й музыка народныя, аранжыроўка – “АіК”).
Разьмяшчаецца на “Тузіне Гітоў” з ласкавае згоды дуэта.

WM

Фота: JamStudio


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net