.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Экспэрт ТГ Аляксандар Ракавец: «Сьцёб „Глюкаў“ – проста супэр!»
| 23.09.2007 |

Аляксандар Ракавец нарадзіўся 27-га жніўня 1982 года ў Менску. Дзед Сашы пісаў беларускамоўныя вершы, за што быў рэпрэсаваны. Магчыма, што гэта паўплывала на тое, што Эш стаў артыстам, беларускім артыстам. Скончыў сярэднюю школу, адвучыўся ў тэхнікуме на тэхніка-мэханіка і нават пасьпеў папрацаваць майстарам на заводзе колавых цягачоў, дзе займаў пасаду начальніка ўчастка. Паралельна займаўся музыкай. Ягоны першы праект меў назву «Эпіцэнтар», а ў 2001-м годзе ён далучыўся да кампаніі Фрэйда і BUZZы, менавіта так спачатку выглядалі IQ48. У 2004-м годзе Фрэйд сыйшоў са складу гурта і увесь цяжар фронтмэнства лёг на плечы Эша, але гэтая ноша яму толькі ў радасьць! Песьні IQ48 тры гады запар уваходзілі ў лік лепшых на ТГ.

Аляксандар РакавецАкропаль — Requiem
Той самы славуты «фармат Басовішча», які, на маё меркаваньне, проста жыцьцёва неабходна зьмяніць!

Arcanum — Таямніца Часу
Шчыра кажучы, не люблю я готыку, прабачце! Да таго ж ня вельмі зразумела зроблены запіс не дае зрабіць нейкія больш-менш разгарнутыя высновы. Прабачце!

Авангардшкола — Сінявокая
Ну, гэта маё!!! Люблю гэткія слабыя долькі, акардыёнчыкі, розныя «растафаралігалайзы». Дарэчы, асацыятыўныя паралелі зь песьняй «Я нарадзіўся тут» знайшоў, пяюць рэгі, а тэкст «сьвядомы». Адныя з маіх фаварытаў у гэтым туры.

Bananau Republic — 1, 2, 3, 4...
Хуууу... Надакучыла плакаць, вам не? Скрыпка, дрыгва, нехта лічыць, што нам весяліцца ня варта, я так не лічу.

Хуткі Смоўж — Лебедзі
Гарачыя хлапцы! Гарачыя! Па настроі Zdob si Zdub нагадалі! Ну вось, тут той самы выпадак, калі ТАКУЮ музыку хочацца чуць на беларускіх фэстах, тым жа Басовішчы. Рэспэкт, бразэрз!

Dali — Я люблю тваё неба шэрае
Ня зразумеў, аб чым гэтае. Увогуле, гурт незразумелы. Аранжыроўка правільная, граматная, але мне не цікава.

Глюкі — AntiEMO (Parket)
Калі гэты твор успрымаць як AntiEMO, сьцёб, – то проста супэр. Калі гэта сур'ёзна (што малаверагодна), дык звычайная песьня, але якасная. Адная зь песень, якая мне найбольш спадабалася.

Nevma — Ня веру табе
Вельмі моцны цікавы вакал. Кляс! Незвычайнымі музычнымі хадамі гурт нагадвае мне System of a Down, але ж на шмат цікавей гурт гучыць жыўцом, чым на гэтым запісу.

P.L.A.N. — Растаньне
Прыгожы куплет... А што, гэты гурт блюз грае?

Rosy — Гады лятуць
Гэта, здаецца, love metal! Хлопцы, пэўна, да гэтага і імкнуцца. Вось і на Беларусі зьявілася такая музыка. Не маё.

Сьцяна — Калыханка
З такімі калыханкамі не засьнеш! :) Заходняя хваля, саўнд Берасьцейскай вобласьці, Сьцяна, :B:N:... Цяжка пісаць аб людзях, якія таксама граюць з саксафонам, да таго ж яшчэ і злоўжываюць з табой разам. Адное адзначу дакладна: «Сьцяна» пазнаецца зь першых гукаў. А гэта ўжо добра!

Сяржук Сокалаў-Воюш — Ехалі лісоўчыкі
На маю думку, гэтую песьню немагчыма камэнтаваць. Усё!

P.S.
Ну, што сказаць. Пачатак сэзону, усё яшчэ раскачваецца. Вось запрацуюць ва ўсю моц студыі, пачнуць сваю дзейнасьць (?) клюбы, тады і пабачым, хто на што здольны, хто чаго варты. Дзякуй, сыстэрз энд бразэрз!

Аляксандар Ракавец, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net