.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Зьмяя - Гост Густа Дусту ч.1
| 09.10.2007 |

На бязрыб'і і зьмяя – рыба. Новы альбом аднаго з самых хардрокавых беларускамоўных гуртоў атрымаўся яшчэ цяжэй ды імпульсіўней. Нечаканыя пераходы ад ціхай гітары да цяжкіх акордаў і крыкаў – тут звычайная зьява, трэкі доўгія, а вакал зьяўляецца часам у зусім нечаканых месцах. Пэўна, такая гатычная гістэрыя разьлічаная выключна на аматара такога кшталту музыкі. Што далей? Паўзучы мэтал ці лускаватая альтэрнатыва?

Зьмяя. Гост Густа Дусту. Частка 1Зусім нядаўна у крамах Беларусі зьявілася другая плытка менскай Зьмяі. Зрабіць сваю музыку больш цяжкай ды нефарматнай гурту дапамагалі музыкі з Йо-Йо, Крамбамбулі і Neuro Dubel, а таксама салтысоны, чукчы, цягнікі ды антонаўкі.

Новы альбом аднаго з самых хардрокавых беларускамоўных гуртоў можна назваць увасабленьнем апошніх двух год працы калектыву. Бо, калі вы сачылі за навінамі на ТГ ці рэлізамі складанак, вы чулі ўжо й рамштайнанароднага «Чукчу», і патасны «Марш Салтысонаў», злую «Антонаўку» й кантрасны «СССР». Чулі, карацей, палову альбому (ГОСТ мае ўсяго 8 песень), але, канечне, ня маеце поўнага ўражаньня аб плытцы. Можна сказаць адно: альбом яшчэ цяжэй. І шчэ імпульсіўней.

Увага: песьні дакладна ня створаныя для вашага адпачынку, і цяжарныя жанчыны дакладна не зьяўляюцца іх мэтавай аўдыторыяй. Стаўшы больш дэпрэсіўнай, каманда канчаткова адыйшла ад фармату й сыстэмы (часам гэта выглядае нават надуманым): нечаканыя пераходы ад ціхай гітары да цяжкіх акордаў і крыкаў - звычайная зьява, трэкі доўгія, а вакал зьяўляецца часам у зусім нечаканых месцах. Пэўна, такая гатычная гістэрыя разьлічаная выключна на аматара такога кшталту музыкі. Той, хто ня прызвычаіўся да надрыўнога вакалу цягам 40 хвілін, наўрад ці здолее праслухаць альбом за адзін падход.
Канечне, восем песень на плытку - малавата будзе, таму на дыску таксама можна знайсьці фота й відэазапісы выступаў. Якасьць гэтых саміх запісаў ня лепшая, але на бязрыб'і і зьмяя - рыба, а для прыхільнікаў гурту - добры падарунак.

І, пад канец, хочацца задаць пытаньне: што далей? Паўзучы мэтал ці лускаватая альтэрнатыва? Ці знайшоў гурт сабе на гэтым этапе? Другая частка ГОСТу, спадзяемся, дасьць адказ.

Zap, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net