|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Трыб'ют ND: ZigZag - Tanki | 12.10.2007 | Для трыб'юту гурта Neuro Dubel гурт ZigZag падрыхтаваў сваю інтэрпрэтацыю песьні «Tanki» з аднайменнага альбому каманды. Лідэр ZigZag сьпяваў сам за Аляксандра Кульлінковіча, Лявона Вольскага і Гюнэш, галасы якіх гучаць у арыгінале. Аляксандар Кульлінковіч: «Дэма-варыянт мне не пакаціў зусім, але ад канчатковай вэрсіі песьні я проста заташчыўся!» MP3-прэзэнтацыя іншых «Танкаў» – на «Тузіне Гітоў». Ігар Загумёнаў прызнаецца, што першая песьня «дзюбялей», якая яго кранула - «Переехала комбайном». «Я тады яшчэ ў школе вычыўся, мне вельмі спадабался такая лёгкая і сьцёбная песьня, а пазьней я ўжо дазнаўся, што „дзюбель“ грае яшчэ і даволі цяжкую музыку». У студэнцтве лідэр ZigZag некалькі разоў хадзіў на канцэрты Neuro Dubel і любоў да гэтай каманды ў яго ўмацавалася яшчэ болей. «Але калі было абвешчана, што рыхтуецца трыбьют ND, я зразумеў, што ня бачу сябе ў аніводнай песьні гэтага гурту, - тлумачыць Ігар. - У нас зусім іншая стылістыка. Спачатку я вырашыў ня ўдзельнічаць ў трыб'юте. Але аднойчы пачуў па „Аўтарадыё“ песьню „Tankі“ і адчуў, што мы яе можам зрабіць ў сваем стылі». Цікава, што лідэр ZigZag сьпяваў сам за Аляксандра Кульлінковіча, Лявона Вольскага і Гюнэш, галасы якіх гучаць у арыгінале.Аляксандар Кульлінковіч адрэагаваў на гэты кавэр так: «Дэма-варыянт мне не пакаціў зусім, але ад канчатковай вэрсіі песьні я проста заташчыўся!» ZigZag - Tanki SB, ТГ угару - up |
|
|