|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Босае Cонца»: вечнае адчуваньне Вясны | 15.10.2007 | Гурт «Босае Сонца» - зусім малады праект, але пошукі свайго стылю і гучаньня ўжо пачынаюць прыводзіць да своеасаблівых інтанацыйных накірункаў. Шчыра кажучы, амаль кожная песьня насычана сваім асабістым настроем, сваёй накіраванасьцю, калярытам. Менавіта таму дакладна вызначыць у якім стылі грае гурт цяжка. Вось так і песьня «Колеры» – удзельнік новага туру ў гіт-парадзе ТГ, нясе свой настрой, своеасаблівы стан душы ў дадзены момант. Акустычнае трыё, пад назваю «Босае Сонца» існуе каля году, і за гэты час зьявілася шмат ідэяў, мноства зь якіх, спадзяемся, будзе рэалізаванае. Галоўнае для нас – гэта энэргетыка музыкі, тыя пачуцьці, якія ахапляюць слухача, пад час праслухоўваньня і музыканта, пад час выкананьня той ці іншай песьні. Але і вершы, тэксты песень, зразумела, займаюць далёка не апошняе мейсца ў кампазыцыях гурта.У гіт-парадзе ТГ гурт «Босае Сонца» ўдзельнічае ўпершыню. Аб песьні «Колеры» можна сказаць, што яна была створаная амаль на адным подыху, як зрэшты і большасьць песень гурта. Першае пачуцьце, адчуваньне, самае шчырае, таму менавіта яно стварае сапраўднае ўражаньне ад музыкі, адлюстроўвае вызначаны стыль і настрой твора. Зразумела, падчас працы над песьняй, штосьці зьмянілася і ў яе гучаньні, але дух, атмасфэра «Колераў» не згубіліся. Адчуваньне вясны, сьвятла, пазытыўнасьці і весялосьці раптам зьмяняецца роздумамі і разважаньнямі, чаканьнем цудаў і марамі, безнадзейнасьцю і нават асуджанасьцю. Адно можна сказаць дакладна – шчырая адданасьць музыцы, якая ўвасабляе сапраўднае адчуваньне сьвету, і адначасова ўсьміхаецца ўсім падзеям жыцьця, хутчэй за ўсё і зьяўляецца існасьцю «Босага Сонца». Босае Сонца – Колеры (словы і музыка - Алесь Заяц). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Гурт «Босае Сонца», для ТГ угару - up |
|
|