|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Вызначаныя канкурсанты «Рок-Кола-2007» | 15.10.2007 | 55 гуртоў падалі заяўкі на сёлетні фэстываль «Рок-Кола», які пройдзе ў Полацку 26-27 кастрычніка. Зь іх адборачнае журы абрала 30 удзельнікаў, якія і прыедуць у Полацак, каб пазмагацца за галоўныя прызы. Дырэктар «Рок-Кола» Сяргей Анішчанка: «Я вельмі рады, што Беларусь гучыць, і нашыя музыкі зусім ня горш за маладыя каманды зь іншых краінаў». Дарэчы, у конкурсе на «Рок-Кола» возьмуць удзел гурты ня толькі зь беларускіх гарадоў і мястэчак, але і з Смаленску, Запарожжа і Якуцку. 13 кастрычніка 2007 году ў Палацы культуры ААТ «Полацак-Шкловалакно» адбылося конкурснае праслухоўваньне дэмазапісаў у межах адборачнага туру 17-га рок-фэстывалю «Рок-Кола 2007». Адборачнае журы ў складзе:• Сяргей Анішчанка, дырэктар рок-фэстывалю «Рок-Кола» • Зоя Красавіна, старшыня аргкамітэту рок-фэстывалю «Рок-Кола» • Аляксандар Рагачоў, прадусар рок-фэстывалю «Рок-Кола» • Аляксей Смалякоў, лідэр гурта СТОКС (Масква) • Юры Лаўроў, гурт Скімэн (Наваполацак) • Аляксандaр Хорт, гурт Скімэн (Наваполацак) • Юры Плавінскі, гукарэжысёр фэстывалю • Аляксандра Паўлава, журналіст, музычны крытык • Мікалай Буслаеў, дырэктар рок-фэстывалю «АЯ-camp», лідэр гурта OZON • Алесь Замкоўскі, журналіст • Юлія Буряк, адміністратар фэстывалю зацьвердзіла сьпіс удзельнікаў конкурснай праграмы 17-га рок-фэстывалю «Рок-Кола-2007»: 26 кастрычніка 2007 Borealis (Менск) Cross B.Band (Менск) INVASION (Наваполацак) Ne [Happy]End (Смаленск, Расея) The Planets (Наваполацак) The Storm (Менск) Unia (Менск) Zescape (Менск) Версия (Полацак) ДОЩ (Запарожжа, Украіна) М. Такси (Наваполацак) ПризRock (Баранавічы) Спрат (Берасьце) DiZL (Магілёў) 27 кастрычніка 2007 «103» (Якуцк, Расея) Dark Deception (Полацак) Denial of Life (Наваполацак) Expansiya (Менск) MsLemon (Менск) SKYNET (Бабруйск) Sublimacia (Менск) Tarpach (Менск) Wild Heaven (Наваполацк) ZATOCZKA (Магілёў) Абвиотура (Масква, Растоў-на-Доне, Расія) Акропаль (Смалявічы) Роберт Парень (Горкі) Кіраўнікам вышэйазначаных гуртоў да 19 кастрычніка 2007 году неабходна пацьвердзіць свой удзел у конкурснай праграме і вырашыць арганізацыйныя пытаньні (дата прыезду/ад'езду, разьмяшчэньне, фотаздымкі на бэйдж і іншае) праз тэлефон (029) 189-78-69 (Юлія Аляксандраўна Буряк – адміністратар фэстывалю). Зьвяртаем увагу, што праезд, пражываньне і харчаваньне гуртоў-канкурсантаў – за кошт камандыруючых арганізацый або за свой асабісты кошт. Дырэкцыя фэстывалю «Рок-Кола» угару - up |
|
|