|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Эўра-Halloween у амбасадзе Вялікай Брытаніі | 16.10.2007 | Арганізатары акцыі прапануюць кожнаму ахвочаму адсьвяткаваць Хэлоўін у рэзыдэнцыі пасла Вялікай Брытаніі разам з гуртамі «ПортМоне», Indiga і КлЁндайк ды рознымі VIP-пэрсонамі . Для гэтага ўсяго толькі трэба даслаць свой фотаздымак ды пазначыць у якім вобразе павінна быць зорка? Ну, напрыклад… вы хочаце пабачыць Анжаліку Агурбаш ў вобразе павы ці Аляксея Хлястова ў строі Гарфільда… 30 кастрычніка Эўрарадыё пры падтрымцы амбасады Вялікай Брытаніі ладзіць Halloween-party 2007! Хочаш тусануць з намі? ЧЫТАЙ ПА ЛІТАРАХ!Выйграй конкурс на лепшы строй/вобраз. Што для гэтага трэба? 1. З 17 па 26 кастрычніка дашлі свой фотаздымак зь любога папярэдняга Хэлоўіна альбо апісаньне строю, вобразу, выгляду, у якім ты хацеў бы зьявіцца на вечарыне. 2. Пазнач, з кім зь беларускіх знакамітасьцяў ты б хацеў адзначыць гэты Хэлоўін? 3. А ў якім вобразе павінна быць зорка? (Ну, напрыклад… вы хочаце пабачыць Анжаліку Агурбаш ў вобразе павы ці Аляксея Хлястова ў строі Гарфільда) Лепшае фота абяруць наведнікі сайту Эўрарадыё праз галасаваньне на старонцы конкурсу. Імёны зорак, якіх мы запросім на Эўра-Halloween-party 2007 таксама выбяруць праз галасаванне на старонцы конкурсу. 30 кастрычніка пяцёра пераможцаў конкурсу «Эўра-Halloween 2007», абраныя VIP-пэрсоны, вядомыя людзі, гурты, пераможцы іншых конкурсаў Эўрарадыё адсвяткуюць Хэлоўін у рэзыдэнцыі пасла Вялікай Брытаніі разам з гуртамі «ПортМоне», Indiga і КлЁндайк! Больш падрабязная інфармацыя на music@belradio.eu інфармацыя прадстаўлена Эўрапейскім радыё для Беларусі угару - up |
|
|