|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Вайцюшкевіч & Бураўкін: з прэтэнзіяй на рок | 18.10.2007 | У новым туры на ТГ Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе сваю абсалютна новую песьню «Як вецер», якая ўводзе ў альбом «Лірыка» на вершы Генадзя Бураўкіна. На вершы гэтага паэта сьпявала ці ня ўся беларуская эстрада 80-х, але ў такой інтэрпрэтацыі ягоныя творы яшчэ не гучалі. «Гэты верш, можа быць, і не такі вядомы, як „Зачараванная“ ці „Завіруха“, але я і намагаўся падабраць для праграмы тыя вершы, на якія яшчэ не ствараліся музычныя творы», - апавядае Зьміцер Вайцюшкевіч. На думку музыкі, песьня «Як вецер» яскрава сьведчыць, што сапраўдная паэзія ня мае ўзросту. «Спадар Генадзь гэту песьню яшчэ ня чуў, але ён ведае, у якім яна будзе рэчышчы. Ён адразу сказаў: гучаньне крыху не маё, але дазволіў рабіць з гэтым вершам усё, што заўгодна:)».Зьміцер кажа, што паэзія Бураўкіна – выдатна пасуе да песень: «Яго мова – абсалютна зразумелая, словы выдатна кладуцца на музыку». Альбомам на вершы Бураўкіна Вайцюшкевіч сканчае цыкль праграмаў, прысьвечаны сучасным беларускім паэтам. У самых бліжэйшых яго плянах – зрабіць беларускі альбом на вершы швэдзкіх паэтаў. Дарэчы, праз сваю музычную занятасьць, Вайцюшкевіч часова адмовіўся ад удзелу ў мюзіклу «Прарок». На ТГ прэзэнтуецца дэма-вэрсыя песьні «Як вецер». Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra – Як вецер (музыка - Зьміцер Вайцюшкевіч, словы - Генадзь Бураўкін). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|