|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Детидетей - Конверты для снов | 18.10.2007 | Дэбютны альбом гурта на чале з акторкай Купалаўскага тэатру Ганнай Хітрык. Кожная яе песьня кранае за душу, кожную сьпявачка выконвае з ўсёй моцы. І хоць у некаторых песьнях эмоцый нават зашмат, гэта дадае пэўнай прывабнасьці творам. Галоўнае - паверыць у гэтую сапраўды дзіцячую наіўнасьць, пачуцьці, заблытаныя й часам незразумелыя, але ад таго ня менш прыгожыя. Гурт Детидетей - зьява для нашай краіны ўнікальная як у якасным, так і ў колькасным пляне. Акторы тэатру, якія выключна зь цікавасьці стварылі музычны гурт, здабылі посьпех зь першых жа сваіх выступаў. Цікавы фармат канцэртаў, што нагадваюць пастаноўкі, шчырасьць песень ды харызматычнасьць сьпявачкі Ганны Хітрык здабылі сваіх прыхільнікаў. Амаль кожны месяц гурт дае канцэрты, а нядаўна выдаў свой першы альбом.Што дрэнна ў канцэртных гуртах: альбомы яны выдаюць канцэптуальныя. Запісваючы 14 песень, пасьпяваюць прыдумаць столькі ж новых. Слухаць-не пераслухаць. Але гэта тое самае, што скардзіцца на кошт добрага віна. У тым сэнсе, што гэта зусім не перашкаджае, а шчэ й больш прываблівае да праслухоўваньня. Дыск разнастайны. Тыя, хто ведаюць гэтую каманду па сумных радыёэтэрнай «Шепотом» (якую самі музыкі клічуць «проклятай») ды першамузыкальнай «Не надо», знойдуць для сябе шмат новага на плытцы. Тут і рашучыя «Вдох-выдох», «Я жива», і рамантычная «Синее-синее», і вясёлая «Привет». Мэлянхалічную «Я - твои сны...» дапамагаў запісваць Віталь Артыст зь beZ bileta, самая кароткая «Белые ступеньки» - з канцэрту ў лістападзе, а «Колыбельная» напісаная пад уплывам чалавечка, фота якога зьмешчанае на вокладцы. Кожная яе песьня кранае за душу, кожную сьпявачка выконвае з ўсёй моцы. І хоць у некаторых песьнях эмоцый нават зашмат, гэта дадае пэўнай прывабнасьці творам. Галоўнае - паверыць у гэтую сапраўды дзіцячую наіўнасьць, пачуцьці, заблытаныя й часам незразумелыя, але ад таго ня менш прыгожыя. Разам з новай плыткай на канцэртах ужо даўно прадаецца DVD «Концертник», гурт працуе над запісам другой плыткі, а матэрыялу ёсьць яшчэ й не на адзін. Нядаўна ў каманды зьявіўся афіцыйны сайт (www.detidetey.com). А пакуль што, альбом «Конверты для снов» - добры падарунак, усьмешка ці сьветлы сум на вашай палічцы. Детидетей - Конверты для снов, Vigma, 2007 Zap, для ТГ угару - up |
|
|