|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Замест «Крамы» на «Рок-Коле» будзе Pomidor/OFF | 25.10.2007 | На фэстывалі «Рок-Кола», які пройдзе 26-27 кастрычніка, зьмяніўся хэдлайнэр. Гурт «Крама» па тэхнічных прычынах ня зможа ўзяць удзел у мерапрыемстве. Замест яго арганізатары вырашылі запрасіць каманду Pomidor/OFF. «Гэты гурт ніколі не выступаў у Полацку, і нам было цікава дадаць у „Рок-Кола“ нейкі сьвежы подых», - кажа прадусар фэстывалю Аляксандар Рагачоў. Арганізатары «Рок-Кола» кажуць, што заўсёды імнкуцца, каб на кожным фэстывалі было нешта сьвежае й новае. Цяпер яны маюць надзею, што такім «сьвежым і новым» стане гурт Pomidor/OFF. Выступ гэтага калектыву на «Рок-Коле» будзе цікавы ня толькі ў лякальным полацкім маштабе, але й у агульнабеларускім. Аляксандар Памідораў і кампанія ня так часта даюць канцэрты. «Нашая каманда знаходзіцца ў вялацякучым стане, але мы ў добрай форме», - кажа Памідораў. Ён зазначае, што цяпер у гурце ёсьць два музыкі, што актыўна практыкуюць канцэртную дзейнасьць. Гэта бубнач Павал Ермачэнка (My Ocean) і Сяргей Канановіч («Крамбамбуля»). Аляксандар Памідораў кажа, што слухачы на «Рок-Коле» пачуюць як старыя, так і новыя песьні яго гурта. «Мы стараемся не надакучваць слухачам, таму працягласьць нашага выступу ня будзе ўжо надта вялікай», - адзначае Аляксандар.Разам з гуртом Pomidor/OFF хэдлайнэрамі фэстывалю «Рок-Кола 2007» будуць менскія гурты «Стая» і Vicious Crusade. У якасьці гасьцей таксама выступяць наваполацкія каманды «Скімэн» і «Фляўс і Кляйн». ТГ угару - up |
|
|