|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Ляўрэаты «Рок-Кола-2007» | 29.10.2007 | Позна ўвечары 27 кастрычніка журы полацкага фэстывалю, у які ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай улады, фэстываляў «Славянскі базар» і «Басовішча», цырымоніі «Рок-Каранацыя», інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», назвалі пераможцаў 17-га фэсту. Расейцы ізноў ледзь ня ўзялі Гран-Пры (летась перамог Deimos), але ў выніку галасаваньня маскоўскую «Абвиотуру» абыйшоў менскі Tarpach. Гран-Пры фэстывалю дастаў менскі Tarpach, які колісь скарыў і «Басовішча». Перамога ў Полацку – надта важная для каманды, бо па сыходзе вакалісткі Сьветы Сугакі, гурт пачаў сваю дзейнасьць фактычна з нуля разам з новай сьпявачкай – Вольгай Самусік. Ніводнага сябру журы іх выступ не пакінуў абыякавым.Першае месца на «Рок-Коле-2007» паводле рашэньня журы заняў расейскі гурт «Абвиотура» (Масква/Растоў-на-Доне), які скарылі сваім этнакорам. Цікавасьць гэтага гурта – у спалучэньні жывых інструмэнтаў, электронікі і сэмлаў з народнымі сьпевамі. Другое месца атрымаў гурт «Акропаль» са Смалявічаў, трэцяе – за менскай UNIA. Падрабязнасьці - пазьней на ТГ. Фота: Алена Скарабагатава угару - up |
|
|